Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Непаўторнае зачараванне сярэднявечча: Чэхія дае стыпендыі беларусам

Западначэшскі універсітэт ZČU прапануе стыпендыі для навучання ў рамках праграмы INTERSTUD. Падаць заяўку можна да 5 снежня 2015 года.

Прапануецца абмежаваная колькасць універсітэцкіх стыпендый для студэнтаў-выдатнікаў па праграмах на чэшскай мове на наступных факультэтах:

  • факультэт прыкладных навук;
  • факультэт дызайну і мастацтваў імя Ладзіслава Сутнара (асаблівыя ўмовы);
  • электратэхнічны факультэт;
  • філасофскі факультэт;
  • педагагічны факультэт;
  • машынабудаўнічы факультэт.

Праграма ўключае інтэнсіўны курс чэшскай мовы (чэрвень – верасень).

Кандыдатам неабходна мець пасведчанне аб заканчэнні сярэдняй школы або дыплом бакалаўра/магістра.

Каб падаць заяўку на ўдзел у праграме INTERSTUD, неабходна…

  • наведаць старонку універсітэта з інфармацыяй аб праекце;
  • выбраць факультэт і спецыяльнасць навучання;
  • запоўніць PAF (папярэднюю электронную заяўку) і даслаць яе да 5 снежня 2015 года;
  • аплаціць адміністрацыйны ўнёсак у памеры 500 CZK і адпраўце пацверджанне плацяжу;
  • запоўніць CAF (комплексную заяўку) ў пісьмовым выглядзе (раздрукаваць дакумент, запоўніць, падпісаць) і разам з засведчанымі дакументамі аб вашай папярэдняй адукацыі адправіць яе ў дэканат абранага факультэта ZČU да 31 снежня 2015 года;
  • у лютым-сакавіку кандыдат атрымае рашэнне аб прыёме на навучанне і стыпендыяльнай падтрымцы;
  • у канцы траўня – пачатку чэрвеня кандыдаты прыбудуць у ЧР для праходжання абавязковага моўнага падрыхтоўчага курсу.

Папярэдняя заяўка PAF  – электронная рэгістрацыя для навучання ў ЗЧУ па навучальных праграмах з падтрымкай стыпендыі INTERSTUD.

Комплексная заяўка CAF – падрабязная заяўка ў пісьмовай форме (больш падрабязная інфармацыя аб папярэдняй адукацыі).

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі – да 4000 CZK у месяц на працягу першага года навучання у залежнасці ад дасягнутага студэнтам узроўню падрыхтоўкі пры інтэнсіўным курсе чэшскай мовы.

Кантакты:

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *