У межах праекта “Ёсць Размова” АРР “Дзедзіч” запрашае на бясплатную сустрэчу з вядомым дызайнерам і паэтам Міхалам Анемпадыставым.

78357_165040030206457_100001013822013_318540_8108591_o[1]

«Колер Беларусі» гэта ілюстраваны аповяд пра гісторыю ўстойлівых каларыстычных упадабанняў нашых продкаў ад часоў дахрысціянскіх да нашых дзён. На лекцыі вы паслухаеце пра ролю гэтых устойлівых упадабанняў у нашай матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры, мастацтве, рэлігійным і грамадзкім жыцці. І наадварот, пра ўсё тое, што ўплывала на фармаванне такіх устойлівых упадабанняў.

Размова будзе весціся пра Беларускі стыль у больш шырокім значэнні, які, ў сваю чаргу, складаецца з мноства гістарычных фрагментаў і наслаенняў.

Лекцыю распавядзе Міхал Анемпадыстаў. Вядомы культурны дзеяч, дызайнер, графік, паэт, аўтар знакавых песенных тэкстаў для беларускіх рок-выканаўцаў, аўтар тэкстаў і канцэпцыі праекта “Народны Альбом”.

Сустрэча будзе цікава дызайнерам, мастакам, культуролагам і ўсім творчым берасцейцам.

Падрабязнасці тут.

Калі: 27 лістапада, пятніца, 18:00.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46–1.

Хто: Міхал Анемпадыстаў мастак, дызайнер, паэт, перакладчык.

Уваход вольны.

Даведка:

“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (эканамістамі, гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкантамі ) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.

мх [supsystic-social-sharing id="1"]