Валанцёрская праграма Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (UNV) скіраваная на падтрымку міра і развіцця ва ўсім свеце.

Віды валанцёрскай працы:

  • Доўгатэрміновае (ад 12 месяцаў) і кароткатэрміновае (да трох месяцаў) міжнароднае кваліфікаванае валанцёрства
  • Валанцёрства для моладзі ад 18 да 29 гадоў
  • Анлайн-валанцёрства
  • Валанцёрства ў Беларусі

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Моцная матывацыя і прыхільнасць да прынцыпаў і каштоўнасцяў валанцёрства
  • Здольнасць працаваць у мульцікультурным асяродку
  • Здольнасць адаптацыі да цяжкіх умоваў
  • Добрыя міжперсанальныя і арганізацыйныя навыкі
  • Вышэйшая або тэхнічная сярэдне-спецыяльная адукацыя
  • Два гады адпаведнага працоўнага досведу
  • 25 гадоў і вышэй для кваліфікаванага валанцёрства, 18-29 для моладзевага валанцёрства
  • Добрае валоданне прынамсі адной з трох працоўных моваў UNV: ангельскай, французскай або гішпанскай.

Заяўка:

Каб атрымліваць інфармацыю і мець магчымасць падаваць сваю заяўку на міжнародныя валанцёрскія праекты, неабходна стварыць профіль ААН валанцёра.

Больш пра ўмовы і віды валанцёрскіх праектаў можна прачытаць тут.

Дэдлайн: 31.12.2015

Крыніца: adukacyja.info.

[supsystic-social-sharing id="1"]