Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Конкурс тэкстаў пра беларускае замежжа

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ладзіць конкурс тэкстаў, прысвечаных гісторыі і сучаснасці беларускага замежжа.

Прымаюцца арыгінальныя аўтарскія тэксты навуковага, навукова-папулярнага, публіцыстычнага жанру, прысвечаныя розным аспектам жыцця і дзейнасці беларусаў у замежжы. Конкурсныя працы тэматычна могуць уключаць:

– біяграфіі беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, палітыкаў, грамадскіх і іншых дзеячаў, чыё жыццё і творчасць звязаны з замежжам;
–  асэнсаванне творчай спадчыны дзеячаў беларускага замежжа;
–  гісторыю масавых эміграцый, перасяленняў беларусаў;
–  прысутнасць беларусаў у асобнай краіне,

– аповед пра дзейнасць беларускіх прадстаўніцтваў на Захадзе: Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай цэнтральнай рады;
– дзейнасць асобных беларускіх арганізацый, суполак, калектываў, СМІ;
–  сацыяльны, эканамічны, культурны аспект існавання беларускага замежжа.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як прафесійныя навукоўцы і даследчыкі, так аматары і пачаткоўцы з Беларусі і замежжа.
Тэксты памерам каля 40 тыс. сымбаляў мусяць быць напісаныя на беларускай мове. Раней апублікаваныя працы/матэрыялы не прымаюцца.

Конкурсныя матэрыялы неабходна дасылаць на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста “На конкурс”).

Дэдлайн – 1 студзеня 2016 года. Падрабязнасці – тут.

Крыніца: by.odb-office.eu.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *