Добра вядомы і доўгачаканы папяровы каляндар “Не маўчы па-беларуску!” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” на новы 2016 год ужо ў кнігарнях!
![vokl_web[1]](https://dzedzich.org/wp-content/uploads/2015/11/vokl_web1.jpg)
366 (бо 2016 – высакосны :)) адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік чакаюць вас пад новай вокладкай у кнігярнях па ўсё Беларусі.
абільная версія календара, якую спецыяльна для кампаніі “Будзьма беларусамі!” зрабіла і адаптавала на 2016 год Студыя Ігара Назаранкі, па-ранейшаму дасяжная для бясплатнага скачвання.
Набываем друкаваныя календары ў беларускіх крамах!
Усталёўваем бясплатнае дастасаванне для iOS і Android!
Не маўчым па-беларуску разам!
![14243[1]](https://dzedzich.org/wp-content/uploads/2015/11/142431.jpg)