Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Медыя

Зялёны партал шукае рэдактара для брэсцкай старонкі сайта!

Каманда Greenbelarus.info запрашае актыўных і заангажаваных для працы ў рэгіянальнай рэдакцыі сайта.

Пазіцыя: Рэдактар Брэстскай старонкі Зялёнага партала

Абавязкі:
• валоданне інфармацыяй аб экалагічных праблемах і надзённых пытаннях у галіне аховы навакольнага асяроддзя і захавання прыроды ў Брэсцкай вобласці;
• кіраванне працэсамі напаўнення сайта: кантэнт-планаванне, напісанне і/ці рэдагаванне тэкстаў, маніторынг СМІ па тэматыцы рэсурса, стварэнне ўнікальных загалоўкаў, узгадненне з крыніцай інфармацыі;
• фарміраванне рэдакцыйнай палітыкі;
• фарміраванне рэдакцыйнай каманды: наём журналістаў, пры неабходнасці павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў;
• узаемадзеянне з распрацоўшчыкамі сайтаў, дызайнерамі, SEО-спецыялістамі;
• распрацоўка стратэгій прасоўвання сайта ў інтэрнэце і сацсетках;
• распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў (прэс-канферэнцый, прэс-брыфінгаў, конкурсаў і г.д.);
• падрыхтоўка штотыднёвых і штомесячных справаздач.

Патрабаванні:
• вышэйшая адукацыя (пажадана журналісцкая альбо філалагічная);
• вопыт працы ў сферы online-камунікацый (больш за два гады на пасадах рэдактара, кантэнт-менеджэра);
• вопыт працы з аўтарамі і экспертамі;
• вопыт напісання і літаратурнага рэдагавання тэкстаў любога ўзроўню складанасці;
• пажаданы, але не абавязковы вопыт адміністравання сайтаў на базе папулярных CMS;
• валоданне беларускай і рускай мовамі, ангельская мова — пажадана;
• высокі ўзровень пісьменнасці;
• гатоўнасць самастойна вырашаць задачы, адказнасць, уменне фарміраваць і працаваць у камандзе.

Са свайго боку гарантуем:
• дружны, творчы калектыў;
• разнастайную дапамогу і падтрымку;
• паглыбленне ў цікавую тэму аховы навакольнага асяроддзя;
• павышэнне прафесійнай кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;
• неблагі заробак.

Свае рэзюмэ, прыклады матэрыялаў і матывацыйны ліст дасылайце на электронную скрыню: [email protected] да 8 лістапада ўключна.

Кантакты:

Кацярына Ганчарова: +375 44 5722463

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *