Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Экалогія

Гранты на расследаванні ў экалагічнай журналістыцы

Цэнтр “GRID-Arendal” у супрацоўніцтве з Праграмай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па навакольным асяроддзі (UNEP) і нарвежскай фундацыяй для свабоднай прэсы і расследаванняў “SKUP” прапануе 2 гранты памерам 25 тыс. нарвежскіх крон (каля 3-х тыс. даляраў ЗША) журналістам, якія плануюць у 2016 годзе ажыццявіць расследаванні арганізаваных злачынстваў у сферы навакольнага асяроддзя.

Журналісцкія гісторыі могуць быць прысвечаны тэмам нелегальных і забароненых законамі:

– лесанарыхтовак,

– рыбалоўства,

– палявання і гандлю дзікімі жывёламі,

– здабычы карысных выкапняў,

– звалцы, перавозу і гандлю таксічнымі адкідамі.

Гранты прызначаны на пакрыццё выдаткаў на інфармацыйны пошук падчас журналісцкага расследавання (падарожжы, запісы інтэрв’ю з крыніцамі, дакументаванне рэчаіснасці і інш.).

Кандыдаты мусяць даслаць: CV, 2 рэкамендацыйныя лісты і спасылкі на мінулыя публікацыі, план публікацыі (папярэднія даследаванні тэмы / напрацоўкі з даведачнай інфармацыяй пра праблему, уяўленнем пра стратэгію матэрыялу, яго герояў, месца дзеяння і г.д.).

Заяўкі неабходна дасылаць на е-мэйл: [email protected] (да Валянціна Ямеліна – прадстаўніка “GRID-Arendal”).

Дэдлайн – 1 лістапада 2015 года.

Падрабязнасці тут (на ангельскай мове).

Паводле: 3sektar.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *