Найбуйнейшы ў краінах Балтыі і Усходняй Еўропы музычны шоўкейс-фестываль Tallinn Music Week, які адбудзецца з 28 сакавіка да 2 красавіка 2016 года, адкрыў прыём заявак ад беларускіх артыстаў і менеджараў.

Увясну 2015 утттт межах сёмага фестывалю Tallinn Music Week 2015 на 36 клубных пляцоўках выступілі 206 артыстаў з 25 краін. Канцэрты наведалі 24 тысячы гледачоў, а таксама больш за 500 адмыслоўцаў – прадстаўнікоў лэйблаў, фестываляў, прамоўтэраў, журналістаў – з розных краін свету. Яны таксама дзяліліся досведам у межах прафесійнай канферэнцыі, якая адбываецца паралельна. Сярод іх 183 адмыслоўцы з Фінляндыі, 59 з Латвіі, 44 з Вялікабрытаніі, па 28 з Літвы і Польшчы, 27 з Нямеччыны.

Беларусы цягам двух год з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі Tallinn Music Week і апошнім разам нават паставілі рэкорд за ўвесь час фестывалю па колькасці заявак ад замежнай дзяржавы. На мерапрыемстве выступалі беларускія артысты Super Besse, «Петля пристрастия», Deech, Alexei De Bronhe, Devil Dandies, Trubetskoy.

Удзел у музычнай праграме Tallinn Music Week бясплатны. Арганізатары забяспечваюць абсталяванне для выступа і жытло ў дзень канцэрта. Заяўкі ад артыстаў (поп, рок, электроніка, джаз, блюз, класіка ды інш.) прымаюцца да 1 лістапада 2015 года. Таксама адчыненая рэгістрацыя дэлегатаў на канферэнцыю.

Запоўніць анкету можна ТУТ.

Крыніца: generation.by

[supsystic-social-sharing id="1"]