26 верасня ў Берасце завітаў лідар гурта ZNICH, майстар па перманентнаму макіяжу і тату Алесь Таболіч, каб распавесці што зараз набіваюць беларусы і чаму гэта стала так модна.

У дажджлівую суботу адбылася чарговая сустрэча з цыкла “Ёсць размова”. На гэты раз тэма тычылася беларускай татуіроўкі, а дакладней называлася “Тэндэнцыі беларускай татуіроўкі ў сучасным мастацтве”.

IMG_9783

Алесь Таболіч прывёз шмат эскізаў з беларускімі матывамі. Слухачы пазнаёміліся са знакавымі тату машынкамі і маглі іх нават памацаць.

IMG_9788

Ніжэй прыводзім цікавыя факты пра гісторыю і тэндэнцыі беларускай татуіроўкі ў сучасным мастацтве:

  • каля Ноўгарада была знойдзена мумія князя на скуры якой захаваліся малюнкі з паўночнымі матывамі, гэта адзін з першых пацверджанняў з’яўляння тату на славянскіх землях
  • татуіроўкі з гербам “Пагоня” сталі вельмі распаўсюджаныя з пачатку 2000-х гг.
  • зараз сталі вельмі папулярныя асобныя элементы арнамента ўзятыя з сайта ornaments.shuma.by
  • шмат выкарыстоўваецца эклектычных сюжэтаў у якіх спалучаецца партрэт, арнамент і іншыя элементы.
IMG_9784

З найноўшых тэндэнцыяў папулярнымі становяцца малюнкі ў стылі супрематызм.

Гэта толькі асноўныя цікавосткі з лекцыі Алеся Таболіча. За навінамі ў сачыце ў суполке Belarus tattoo fest 2016

IMG_9798 IMG_9801 [supsystic-social-sharing id="1"]