Адукацыя

Пачынае працу альтэрнатыўны курс па “ГРАМАДАЗНАЎСТВУ”

З 15 кастрычніка 2015 года для студэнтаў і школьнікаў старэйшых класаў з Беларусі, пачынае працу новы альтэрнатыўны курс па “Грамадзнаўству” і агульнай гуманітарнай падрыхтоўцы “Школа грамадскай думкі”.

“Школа грамадскай думкі” ладзіцца з мэтай стварэння дэідэалагізаванага ўводнага курса для студэнтаў і школьнікаў старэйшых класаў у гуманітарныя дысцыпліны без фармальных бар’ераў адукацыі, на глебе канструктыўнай дыскусіі і высокай інтарактыўнасці.

У якасці экспертаў паўгадавога курсу навучання выступяць аўтарытэтныя навукоўцы, выкладчыкі, юрысты, эканамісты, палітолагі і публіцысты. Сярод іх Альміра Ўсманава, Аляксандр Кавалёў, Таццяна Чуліцкая, Вольга Шпарага, Міхаіл Пастухоў, Ала Сакалова і Рыгор Мінянкоў.

Арганізатары праекту спадзяюцца, што курс будзе цікавым і насычаным для ўсіх зацікаўленых гуманітарнымі накірункамі і дысцыплінамі. Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемста можна знайсці на спасылцы: http://bit.ly/1La7ZDo.

Заяўкі на ўдзел у курсе прымаюцца да 5 кастрычніка 2015 году. Форма для заяўкі: http://bit.ly/1Iy6wBj

OtinKF5IAKM-800x500[1]

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *