У рамках праекта “Ёсць Размова” АРР “Дзедзіч” запрашае берасцейцаў на сустрэчу са знакамітым тату-майстрам Алесем Таболічам.

Наведвальнікі даведаюцца шмат цікавага аб беларускай татуіроўцы: трэнды, сюжэты, жанры тату — не толькі нацыянальны арнамент, але і нават олдскул па-беларуску!

Калі гэтыя тэндэнцыі сталі моднымі і хто іх пачынаў? Што зараз у трэндзе?
“Беларускі арнамент самы папулярны. А ёсць яшчэ беларуская эклектыка, шрыфтавая кампазіцыя…” — гаворыць Алесь Таболіч.

26 верасня ў Берасці ён таксама распавядзе пра перманентны макіяж і адкажа на ўсе пытанні, што хвалююць публіку. Таксама на сустрэчы можна будзе пабачыць эксізы татуіровак, абмеркаваць нацыянальныя матывы, узоры.

Прыходзьце на бясплятнае мерапрыемства — даведацца больш пра фолк-матывы ў тату, пра малюнкі “Пагоні” на целах беларусаў і партрэты герояў мінулых часоў. Падрабязнасці тут.

Калі: 26 верасня, субота, 18:30.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46–1.

Хто: Алесь Таболіч, тату-майстар, музыкант.

Уваход вольны.

Даведка:

“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкамі) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.

[supsystic-social-sharing id="1"]