Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Медыя

Два вулічныя спектаклі паказаныя на тэатральным фестывалі “Белая вежа” ў Брэсце

З паказу спектакля Viva commedia! у Брэсце вечарам 11 верасня адкрыўся XX Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”.

Спектакль паказаў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатра імя М.Горкага (Мінск). Рэжысёр пастаноўкі — Матэа Сп’яцы, драматург — Рыкарда Піпа (Італія).

01_vezha-800x536[1]

На цырымоніі адкрыцця старшыня аргкамітэта фестывалю, кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс назваў важным і знамянальным тое, што за ўсе гады правядзення “Белай вежы” на ёй выступілі калектывы з 55 краін.

“У цяперашнім фестывалі выказалі жаданне ўзяць удзел больш як 100 калектываў. Аргкамітэт прыняў рашэнне, што ў ім будзе ўдзельнічаць 21 калектыў з 13 краін. Сімвалічна, што юбілейны тэатральны фестываль “Белая вежа” праходзіць у год, калі Брэст аб’яўлены культурнай сталіцай Беларусі”, — падкрэсліў Ліс.

У сваю чаргу міністр культуры Барыс Святлоў зазначыў, што міжнародны тэатральны фестываль у Брэсце — гэта вядомы творчы форум у Беларусі, у якога безумоўны аўтарытэт у айчыннай і сусветнай тэатральнай прасторы.

На XX Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая вежа”, які працягнецца па 19 верасня, свае работы пакажуць калектывы з Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Грузіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Туніса і Украіны. Усяго будуць паказаныя 22 спектаклі.

Аснову афішы складаюць спектаклі 12 тэатральных калектываў, якія былі ўладальнікамі гран-пры фестываляў мінулых гадоў. З улікам спецыфікі юбілейнай праграмы аргкамітэт “Белай вежы” прыняў рашэнне правесці яе без вызначэння лепшага спектакля.

Пастаноўкі пройдуць у вялікай і малой залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, абласным грамадска-культурным цэнтры, Цэнтры маладзёжнай творчасці, Брэсцкім тэатры лялек, на плошчы Леніна.

13 верасня на фестывалі вулічныя спектаклі паказалі польскія тэатры. Першапачаткова планавалася, што на ”Белай вежы — 2015″ будуць чатыры вулічныя паказы, але спектаклі львоўскага акадэмічнага тэатра ”Воскресіння” і чэшскага тэатра агню Amanitas былі адмененыя.

У выніку гледачы сталі сведкамі двух вулічных спектакляў. Спачатку камедыю Satyriada паказаў Teatr Na Walizkach з Вроцлава, а вечарам на плошчы Леніна выступілі пераможцы “Белай вежы — 2012″ тэатр Biuro Podrozy з Познані са спектаклем Carmen Funebre.

02_vezha-800x533[1]

05_vezha-800x533[1]

budzma.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *