У межах праекта “Ёсць размова” прайшла сустрэча з археолагам Алегам Ткачовым, які прыехаў з лекцыяй “Жыццё і побыт першабытнага насельніцтва Беларусі. Нашы ўяўленні і навуковыя гіпотэзы”.

Сустрэча прайшла назвычай цікава. Слухачы даведаліся як праходзяць археалагічныя раскопкі ў Беларусі, асаблівасці першабытнага ладу на Пабужжа. Шмат размаўлялі і пра тое, як апраналіся, што елі і як забівалі маманта першабытныя людзі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. А на прыканцы ўсе змаглі памацаць сапраўдныя археалагічныя каштоўнасці з косці, крэмня і шкла, якія былі знойдзены пад час археалагічных раскопак.

[supsystic-social-sharing id="1"]