Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Прыярытэты грамадзянскай супольнасці Беларусі 2020: Pact прэзентуе новы стратэгічны дакумент

Вынікі справаздачы, падрыхтаванай Міжнароднай арганізацыяй Pact па выніках дыскусій з прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці.

На фоне стабільна неспрыяльнага прававога асяродку за апошнія пяць год грамадскі сектар Беларусі здолеў павялічыць сваю пазнавальнасць сярод насельніцтва, развіць новыя формы грамадзянскай актыўнасці і праводзіць паспяховыя публічныя мерапрыемствы – так сведчыць справаздача, падрыхтаваная Міжнароднай арганізацыяй Pactпа выніках дыскусій з прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Дыскусіі ладзіліся ў чэрвені 2015 года ў межах сустрэчы паводле метадалогіі «Пошук будучыні» і дазволілі вызначыць стратэгічныя прыярытэты развіцця грамадзянскай супольнасці на бліжэйшы час. У сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнікі розных сегментаў трэцяга сектару, у тым ліку аналітычныя цэнтры, моладзевыя, культурныя, экалагічныя, праваабарончыя і іншыя арганізацыі.

Справаздача прапануе аналіз мінулага і ключавых урокаў дзейнасці беларускай грамадзянскай супольнасці ў перыяд 2011-2015 гг., апісанне актуальных трэндаў і прыярытэтных накірункаў да 2020 года,  а таксама высновы і рэкамендацыі па падтрымцы канкрэтных сфер развіцця арганізацыйграмадзянскайсупольнасці.

У прыватнасці, у ліку прыярытэтаў трэцяга сектара называюцца захаванне Беларусі як незалежнай краіны, кантроль за выкананнем правоў чалавека, лібералізацыя прававога асяродку, колькасны і якасны рост арганізацый грамадзянскай супольнасці, павелічэнне грамадзян, уцягнутых у грамадскую дзейнасць, развіццё лакальных супольнасцей, прыцягненне мясцовых рэсурсаў для падтрымкі дзейнасці арганізацый, стварэнне адкрытых дыялогавых пляцовак і інш.

Матэрыялы справаздачы могуць быць выкарыстаны любымі суб’ектамі, зацікаўленымі ў развіцці грамадзянскай супольнасці Беларусі ў працэсе стварэння праграм, падыходаў і планаў. Поўная справаздача на рускай і англійскай мовах размешчана на сайце Pact.

Справаздача была прэзентаваная 10 верасня 2015 года на адмысловымбрыфінгу ў штаб-кватэры PactуВашынгтоне. Насайце таксама даступныя справаздачы па выніках сустрэчаў «Пошук будучыні» за 2006 і 2011 гады.

Pact logo

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *