У Брэсце ідзе набор вучняў у беларускамоўны пяты клас сярэдняй школы №29.

mova-1208[1]

Некалькі бацькоў падалі ўжо заяўкі ў клас, але яшчэ ёсць вольныя месцы. Бацькі школьнікаў, якія ўжо запісаліся ў клас, шукаюць аднадумцаў і аднакласнікаў для сваіх дзяцей.

Сярэдняя школа №29 вядомая не толькі высокім прафесіяналізмам настаўнікаў. Яна прапаноўвае паглыбленае вывучэнне матэматыкі, англійскай мовы і эканомікі.

Заяўкі прымаюцца ў прыёмнай школы №29 (г. Брэст, вул. Арлоўская, 33, тэлефон прыёмнай 42-40-90) да 1 верасня.

euroradio.fm

[supsystic-social-sharing id="1"]