2-3 верасня 2015 г. у Чарнігаве (Украіна) пройдзе трэнінг па асновах фотажурналістыкі.

Пасля трэнінгу ўдзельнікі будуць разумець…

  • як эфэктыўна выкарыстоўваць смартфон, кампактную камеру ці лічбавую люстраную камэру для стварэння візуальных гісторыяў;
    як захапіць гледача гісторыяй і як яе распаўсюдзіць.

Таксама ўдзельнікі пазнаёмяцца з жанрамі фотажурналістыкі. Падчас трэнінгу ўдзельнікі мусяць выканаць практычныя заданні за межамі навучальных заняткаў.

Для ўдзелу запрашаюцца журналісты друкаваных, электронных ды інтэрнэт-СМІ, якія хочуць навучыцца ствараць кароткія візуальныя гісторыі.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на электронную пошту [email protected].

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 жніўня 2015 г.

adukacyja.info

site74 [supsystic-social-sharing id="1"]