«Быў адказны за выключэнне студэнтаў за ўдзел у дэманстрацыі 19 снежня 2010 года», – з такімі фармулёўкамі супраць сямі беларускіх чыноўнікаў адукацыі, у тым ліку 5 рэктараў, у лютым 2011 былі ўведзеныя санкцыі Еўрапейскім Саюзам.

Іх шэнгенскія візы былі ануляваныя, а магчымыя рахункі ў еўрапейскіх банках мусілі быць заблакаваныя. Кіраўнікі ВНУ і беларуская адукацыя ў выніку панеслі шэраг істотных стратаў. Праз чатыры з паловай гады Савет ЕС выкрасліў усіх кіраўнікоў беларускіх навучальных установаў з санкцыйнага спісу.

Рашэннем 31 ліпеня Савет Еўрапейскага саюза выключыў 24 беларускіх грамадзян са спісу асоб, якія трапляюць пад санкцыі ЕС. Сярод чыноўнікаў, якія цяпер пераважна маюць статус «былы», таксама пяць кіраўнікоў навучальных установаў.

Са спісу санкцый выдаленыя: рэктар БДУ Сяргей Абламейка, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Міхаіл Батура, рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута Тамара Алпеева, а таксама дырэктар Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Генадзь Падгайскі ды дырэктарка Талькаўскай сярэдняй школы Наталля Меркуль.

Раней 31 кастрычніка 2014 году з спісу санкцый ЕС былі выдаленыя таксама Мечыслаў Часноўскі — былы рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Пушкіна і Пётр Кухарчык (памёр 2 сакавіка 2014) — былы рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту.

У радку «Прычыны», якія абгрунтоўвалі ўключэнне, напрыклад, рэктара БДУ ў санкцыйны спіс ЕС было напісана: «Ён быў адказны за выключэнне студэнтаў за ўдзел у дэманстрацыі 19 снежня 2010 года і іншых мірных дэманстрацый 2011». Побач з прозвішчамі іншых рэктараў беларускіх ВНУ былі пазначаныя падобныя прычыны.

n5o231mhl27jh8v009tjkdr5eh3esk-org[1]

Праз год пасля увядзення санкцый Generation.by складаў спіс асноўных стратаў, якія панеслі рэктары беларускіх ВНУ, якія пад іх патрапілі: Балонскі працэс, вандроўкі па Еўропе, замежныя студэнты, рэпутацыю і грошы. Яшчэ да выключання рэшты беларускіх чыноўнікаў з санкцыйнага спісу, Беларусь была прынятая ў Балонскі працэс, колькасць беларускіх студэнтаў штогод змяншаецца, а замежнікі ўсё яшчэ не спяшаюцца сюды ехаць.

generation.by

[supsystic-social-sharing id="1"]