У межах конкурса на стварэнне гарадскіх інсталяцый і малых архітэктурных форм у Берасці пад эгідай агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” журы было адабрана каля 10-ці лепшых прац. Арт-аб’ект – каляровыя каналізацыйныя люкі на дзіцячых пляцоўках таксама атрымаў падтрымку гарадскіх улад.

Свае эскізы і ідэі ўсе жадаючыя маглі даслаць да 11 чэрвеня на электронную пошту “Дзедзіч”. Паўдзельнічаць у конкурсе мог любы чалавек, не абавязкова мастак ці архітэктар. Як адзначаюць арганізатары, галоўнае не пужацца эксперыментаваць з формай і прасторай, і мець жаданне ствараць актуальнае мастацтва па-за замкнёныя памяшканні.

У журы ўваходзілі спецыялісты кіравання архітэктуры і горадабудаўніцтва Берасцейскага гарвыканкама.

Аўтарам арт-аб’екту каляровыя каналізацыйныя люкі з’яўляецца Іна Болундзь, жыхарка Берасця і маці дваіх дзяцей. У жыцці Іна — мастачка. Іна, як ілюстратар, выпусціла серыю дзіцячых кніг у суаўтарстве з амерыканскім аўтарам Д. Фінч. Таксама берасцейка ўдзельнічала ў шэрагу выстав у Менску і Гародні.

Пазнаёміцца з працамі мастачкі можна ў яе акаўнце “Укантакце”: MaLeR.

Ідэя арт-абекту: мастачка выпадкова ўбачыла ва Інтэрнэце малюнак размаляванага люка і ўсміхнулася. А потым падумала, можа ў Берасці такі “вясёлы люк” таксама каго-небудзь развесяліць.

fRJyKe3nF4I

На пытанне, як Іна адносіцца да стрыт-арту, дзяўчына адказала:

не трэба на вуліцы рабіць тое, што не хочаш бачыць у сябе дома.

Даведка: Стрыт-арт, з ангел. Street art – вулічнае мастацтва. Накірунак у сучасным выяўленчым мастацтве, адметнай рысай якога зяўляецца яскрава выказаны ўрбаністычны характар. Асноўная частка вулічнага мастацтва – графіці, а таксама трафарэты, скульптурныя інсталяцыі і г. д. Самае галоўнае ў стрыт-арце – не прысвоіць сабе тэрыторыю, а ўцягнуць глядача ў дыялог і паказаць розную сюжэтную праграму.

Іна выбрала люкі, бо лічыць, што сцяну ці агароджу не адолела бы. Першапачаткова ведала, калі думала над малюнкам, што будзе штосьці яркае, каляровае і каб падабалася дзеткам.

Калі вас зацікавіла праца Іны, “вясёлыя люкі” знаходзяцца: вул. Інтэрнацыянальня 2 (у раёне ЦУМа), скрыжаванне вуліц Калесніка і Вулькаўскай, вул. Махновича 27.

7EwHnmFuSZE

вул. Інтэрнацыянальная 2

У наступных матэрыялах пазнаёмім вас з цікавай, з нічым непаўторнай велапаркоўкай, камфортнай сучаснай лаўкай і іншымі працамі-пераможцамі ад нашых таленавітых жыхароў.

Сачыце за навінамі на сайце:  www.dzedzich.org.

Аўтар тэксту: Наталія Гарайкіна

Фотаздымкі каляровых люкаў на берасцейскіх вуліцах, аўтар Іна Боландзь:

 

[supsystic-social-sharing id="1"]