Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Майстар-клас “Моладзевыя праекты – ад задумкі да рэалізацыі”

Каманда Адукацыя.Інфо 2 жніўня завітае ў Берасце з майстар-класам “Моладзевыя праекты – ад задумкі да рэалізацыі”.

Гэта будзе ўжо другая сустрэча ў межах праекта “Ёсць размова”.

Прыходзьце, каб даведацца:
-Як забацаць класны ды карысны маладзёвы праект?
-Што трэба для паспяховага праекта: ідэя, каманда, умовы?
-Фінансаванне: фандынг, краўдфандынг ці абыйдземся сваімі сіламі?
-Прыклады ўдалых праектаў ды навучальныя эпік фэйлы

Будзем працаваць з рэальнымі ідэямі ды праектамі, толькі практыка, інтэрактыўная тэорыя!

+Бонус: кансультацыі па найактуальнейшых магчымасцях навучання і валанцёрства ў Беларусі і за мяжой, парады па здачы розных тэстаў ды іспытаў, пошуку працы і самарэалізацыі ды магчымасць падтрымкі праектаў, распрацаваных падчас майстар-класу.

Рыхтуйце свае адукацыйныя пытанні, адкажам на ўсё!

Калі: 2 жніўня, нядзелю, у 13:00.
Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага, 46-1.
Уваход бясплатны.

PZeTIpMuG_E

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *