У Дзень горада, 1 жніўня, будзе дадзены старт міжнароднаму форуму вулічных тэатраў у Брэсце.

Шэсце пачнецца ад помніка 1000-годдзю Брэста ў напрамку пляцоўкі перад кінатэатрам «Беларусь», якая ператворыцца ў сцэну. Чакаецца ўдзел каля двух дзясяткаў калектываў з сямі гарадоў розных краін, у тым ліку Японіі. Акцёры ператворацца ў жывыя скульптуры, будуць танцаваць, паказваць фокусы, жангляваць, перасоўвацца на хадулях. Арганізатары ўпэўненыя, што ў імправізаваны вулічны тэатр ператворыцца вялікая частка вуліцы Савецкай.

kobzar_bv_brest_1[1]

Нагадаем, што яшчэ зімой у гарвыканкаме прайшла сустрэча кіраўніцтва з супрацоўнікам цэнтра сучасных мастацтваў, каардынатарам праграмы Мінскіх форумаў вулічных тэатраў Уладзімірам Галакам.

У фестывалю вулічных тэатраў ужо з’явіўся і сапраўдны партнёр: папулярная ўстанова ў Брэсце – грыль-бар «KOROVA» са сваёй летняй тэрасай.

budzma.by

[supsystic-social-sharing id="1"]