Західфэст, які цяпер стаў самым вялікім фэстам Украіны, упершыню правялі ў Звянігарадзе (Львоўская вобласць) у 2009 годзе.

7ckzi513pg63uehza2o3735lqr8uk1-org[1]

1.

Першы фэст планаваўся як 24-гадзінавая вечарына з DJ, але потым усё ж фармат змяніўся і на фэст былі запрошаныя украінскія рок гурты.

2.

Квіткі на першы фэст былі надрукаваныя на тканіне, каб іх было цяжка падрабіць і каштавалі 30 на адзін і 50 грывень на два дні.

3.

Арганізацыя фэсту тыпу Захід – справа нялёгкая. Асноўная праблема – фінансавая. Фэст, можна сказаць, гэта вялікі краўдфандынг, бо з самага пачатку ў мерапрыемства не было спонсараў. Аднойчы быў нават этап, калі арганізатары фестывалю афіцыйна заявілі, што ён не адбудзецца, але неабыякавыя фаны дапамаглі і фэст усё роўна адбыўся.

4.

Захід за шмат год стаў міжнародным. Апроч краін суседак, уключаючы Беларусь, Польшчу, Расію на фэст прыязджалі і прыязджаюць людзі са Штатаў, Канады, Вугоршчыны, Чэхіі, Грузіі, Францыі і нават Аўстраліі.

5.

Сёлетні, 7-мы Захід праводзіцца на 4-ай ужо лакацыі. Раней Захід праводзіўся і ў полі, дзе людзі пераплывалі праз рвы, каб не плаціць за білеты, за сценамі замку, на тэрыторыі дзіцячага лагера і ўжо ў другі раз будзе на базе адпачынку «Чароўная Даліна».

6.

Арганізатары кажуць, што мясцовыя людзі не заўжды добра ставяцца да моладзевай тусы. Аднойчы мясцовыя нават хацелі разганяць фэст усім сялом і пайшлі вялікай калонай да тэрыторыі, але дайшоўшы да плота і пабачыўшы ахову і тысячы пазітыўнай маладзі, якая танчылі і слухала музыку, пазбавіліся запалу і адышлі.

7.

Арганізатары Західу плануюць у бліжэйшыя гады перанесці фэст з Украіны ў Польшчу, вельмі верагодна, што сёлета адбудзецца апошні фестываль у бязвізавым рэжыме.

Zaxidfest

Калі: 14-16 жніўня 2015

Дзе: Сяло Радацічы каля Львова

Колькі: 870 грывень. Квіткі на асобныя дні – 450 грывень. Абанемент у намётавае мястэчка – 200 грывень.

Лакацыя ў сеціве: zaxidfest.com

Квіткі можна набыць у інтэрнэце: concert.ua

tkycn91pm01cmpil0m32ca8bnyze29-org[1]

Самы вялікі фестываль Украіны з 2009 года праводзіцца на Львоўшчыне і арганізаваны групай маладых ініцыятыўных людзей, фестываль на працягу трох дзён зараджае драйвам на ўвесь год. Сёлета анансаваныя ўжо чатыры сцэны і апантаны набор украінскіх і замежных выканаўцаў музыкі ў абсалютна розных стылях ад хард року да рэгі. У гэтым годзе на фестываль прыедзе рэгі-артыст з ЗША Matisyahu, метал-гурт Ill Niño, госці з Германіі знакамітыя Oomph !, трапяткая Аліна Арлова з Літвы. Лайнап дапоўняць прыцягальныя ўкраінскія імёны: Бумбокс, Воплі Відаплясава, Браты Гадюкіни, ТНМК, Pianoбой, Жадан і Сабакі, і многія іншыя артысты. Будзе актыўна гастралюючы па фестывалях праект Сяргея Міхалка – Brutto, які цяпер прапісаўся ва Украіне. Начную дыскатэку задаволіць Onuka, Дахабраха і шведы Kadebostany.

generation.by

[supsystic-social-sharing id="1"]