У Берасці пакажуць “Дзяды” Адама Міцкевіча ў пастаноўцы польскага рэжысёра Паўла Пасіні, але ў выкананні актораў Берасцейскага Тэатру Драмы.

Пра гэта паведаміў сам рэжысёр, падчас пад час творчай сустрэчы на адной з грамадска-культурніцкіх пляцовак гораду.

У чым абметнасць і нестандартнасць маючай адбыцца прэмьеры, кажа грамадска-культурная дзяячка Патрысія Даловы, якая дапамагае Паўлу ў падрыхтоўцы спектаклю:

– Людзі па-просту будуць фізічна ўдзельнічаць ў дзеі – мы іх запрашаем на сцэну. Гледачы стануць удзельнікамі гэтага спектаклю.
Прэм’ера запланаваная на 12 верасня ў Тэатры Драмы Берасця, і будзе па-беларуску.

Супольная праца польскага рэжысёра з беларускім тэатрам стала мажліва, дзякуючы Інстытуту Адама Міцкевіча.

budzma.by

235147805[1] [supsystic-social-sharing id="1"]