7-11 верасня ў Новым-Сончу ў Польшчы адбудзецца 10-й Эканамічны форум маладых лідэраў.

yuongecolead[1]Форум стварае добрыя магчымасці для міжнародных дзелавых кантактаў, абмену ведамі і досведам. Вы будзеце мець магчымасць сустрэцца і пагаварыць з вядучымі палітыкамі, эканамістамі, кіраўнікамі дзяржаў і міжнародных карпарацый. Форум з’яўляецца  платформай для абмену думкамі пра будучыню Еўрапейскага саюза і ўсяго еўрапейскага кантынента для маладых лідэраў. Наша місія заключаецца ў стварэнні ідэй, прысвечаных будучыні Еўропы.

10 Эканамічны форум маладых лідэраў з’яўляецца найбуйнейшай міжнароднай сацыяльнай і эканамічнай сустрэчай маладых лідэраў. Больш за 350 кіраўнікоў з 42 краін сустрэнуцца ў Польшчы ўжо ў дзесяты раз, каб абмеркаваць розныя пытанні звязаныя з будучыняй Еўропы. Дэбаты маладых людзей з прадстаўнікамі сацыяльнага, палітычнага і дзелавога жыцця з розных краін накіраваны на стварэнне інавацыйных ідэй. Падчас ўзаемнага абмеркавання і семінараў паўстаюць новыя натхненні і прымаюцца новыя рашэнні наконт далейшай супрацы. Гэта ўсё — дзеля значных зменаў у будучыні. Менавіта тут, на Эканамічным форуме маладых лідэраў, будучая эліта набывае і дзеліцца сваімі досведам і ведамі. Акрамя таго, гэта таксама і шанец падвысіць якасць і палепшыць прызнанне моладзевай працы, абмяняцца перадавым вопытам у рамках работы з моладдзю.

10 Эканамічны форум маладых лідэраў адбудзецца 7-11 верасня 2015 ў горадзе Новы-Сонч (на поўдні Польшчы). Праграма ўключае ў сябе дыскусіі, лекцыі, дзелавыя прэзентацыі, тэматычныя семінары, па наступных галінах:

• міжнародная бяспека;
• будучыня Еўропы і Еўра-Атлантычнай зоны;
• эканамічны рост;
• моладзевае прадпрымальніцтва;
• бізнес-кіраванне;
• лідэрства, роля і задачы маладога пакалення ў сучасным свеце

085

Для ўдзельнікаў

Для таго, каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць форму заяўкі анлайн (толькі на англельскай мове) да 12 ліпеня 2015 года

Форма электроннай анкеты:
forum-leaders.eu

Крытэрыі адбору

Усе патэнцыйныя ўдзельнікі павінны гаварыць на добрай ангельскай мове і быць актыўнымі удзельнікамі ў палітычным, сацыяльным і эканамічным жыцці НДА ці іншай арганізацыі. Акрамя досведу і ўдзелу магчымых удзельнікаў у розных галінах грамадскай працы, таксама важнае значэнне будуць мець удзел у курсах, трэнінгах, семінарах, прыналежнасць да НДА.

Асноўная мэта Форуму заключаецца ў зборы разнастайных груп людзей з розных слаёў грамадства і краін, таму арганізатары прапануюць зарэгістраваць толькі аднаго чалавека ад арганізацыі. Але для краін і рэгіёнаў з малой колькасцю прадстаўнікоў, арганізатары разглядаюць варыянт прыняцца больш аднаго ўдзельніка ад арганізацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца:

Моладзевыя работнікі, трэнеры, кіраўнікі моладзевых арганізацый, менеджэры праектаў, моладзевыя палітыкі, кіраўнікі НДА, сябры грамадскіх, эканамічных, палітычных арганізацый, асацыяцый працадаўцаў, а таксама маладыя навукоўцы, журналісты і прадпрымальнікі.

Працоўныя мовы:

ангельская, руская, польская

Выдаткі

Гэтым годам плануецца арганізацыйны ўнёсак для ўсіх удзельнікаў, які пакрые пражыванне, харчаванне, канферэнц-матэрыялы, сертыфікат і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах 10-га Эканамічнага форуму маладых лідэраў, а таксама ўдзел ў 25-й Эканамічным форуме ў горадзе Крыніца (партнёрская мерапрыемства).
Плата за ўдзел складае 40 ЕЎРА

Арганізатары могуць пакрыць кошт паездкі для асобных удзельнікаў. Калі ласка, звярніце ўвагу, што толькі танныя сродкі транспарту і тарыфы падлягаюць кампенсацыi.

Магчымае пакрыццё транспартных выдаткаў:

• да 150 еўра для ўдзельнікаў з краін ЕС
• да 300 еўра для ўдзельнікаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕС

028 [supsystic-social-sharing id="1"]