Жахі сучаснасці.

Калі такая палітыка працягнецца, беларуская мова можа першай са славянскіх выйсці з ужытку.

Канстытуцыя Беларусі дэкларуе роўнасць дзвюх дзяржаўных моваў, аднак у рэальнасці атрымаць адукацыю па-беларуску складана. З кожным годам колькасць беларускамоўных школ скарачаецца. А вышэйшая адукацыя на беларускай мове практычна ліквідавана.

0901_zvanok_gimnaz_23_09[1]

Аднак калі знайсці беларускамоўную групу ў садку альбо клас у школе/гімназіі цяжка, але магчыма, то каледжы і ўніверсітэты спрэч рускамоўныя. Нягледзячы на шматразовыя просьбы грамадзян аб адкрыцці беларускамоўнага ўніверсітэта і той факт, што тысячы школьнікаў сканчаюць школы на беларускай мове, Нацыянальнага ўніверсітэта па-ранейшаму няма.

На ўсю Беларусь сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю па-беларуску атрымлівае каля 600 чалавек! Прытым што яшчэ ў 2010 годзе, перад чацвёртым прэзідэнцкім тэрмінам Аляксандра Лукашэнкі, гэтая лічба складала 5 000 чалавек. А ў 1994 годзе такіх былі дзясяткі тысяч.

«Наша Ніва» параўнала, наколькі змянілася колькасць беларускамоўных вучняў і студэнтаў ва ўсіх сферах адукацыі з 2010 года.

Садкі — мінус 6100 чалавек

Першая, хоць і не абавязковая, прыступка адукацыі — дзіцячыя садкі. У іх ходзяць кожныя тры з чатырох маленькіх беларусаў. «Двухмоўных» садкоў не бывае — ці па-беларуску, ці па-руску.

За кошт дэмаграфічнага ўздыму ў апошнія гады колькасць дзетак у садках павялічылася. Аднак колькасць тых, хто займаецца па-беларуску, скарацілася на 6100 чалавек.

Ва ўсходняй Беларусі доля беларускамоўных вучняў скацілася з 10% да 8%, у цэнтральнай і заходняй Беларусі лічба трымаецца на ўзроўні 15—18% (было 17—24%).

У Мінску ў беларускамоўныя групы запісаныя менш за 3 тысячы дзетак. Гэта ўсяго 3,2% ад агульнай колькасці.

 20102014
 колькасць*доляколькасць*доля
усяго навучэнцаў384410,6
па-беларуску, з іх:49,212,8%43,110,5%
Мінск3,13,8%2,93,2%
Брэстчына9,816,8%9,114,7%
Віцебшчына4,710%3,87,8%
Гомельшчына5,69,7%4,87,9%
Гродзеншчына8,819%8,318,2%
Міншчына1324,2%10,418,2%
Магілёўшчына4,310,4%3,68,2%

*у тысячах чалавек

Школы — мінус 43 300 чалавек

У школах паказчыкі не такія нізкія, але нават на такім узроўні беларускамоўнасць трымаецца толькі за кошт вясковых школ. Сярод 135 тысяч беларускамоўных школьнікаў толькі 14 500 вучацца ў гарадах.

У Мінску доля стабільна нізкая, у абласцях адбываецца імклівае скарачэнне.

Напрыклад, на Міншчыне ў 2010 годзе па-беларуску навучалася кожнае трэцяе дзіця. Цяпер — кожнае чацвёртае.

Для ўсходняй Беларусі і такія лічбы недсяжныя. Там беларускамоўная адукацыя адкацілася з 17—18% да 12—13%.

Белстат даведкава паведамляе, што па-польску вучацца 917 чалавек, а па-літоўску — 59 чалавек. Цікава, што гэтыя лічбы якраз-такі растуць.

20102014
колькасць*
доляколькасць*
доля
усяго навучэнцаў940,4**931,3**
па-беларуску178,419%135,114,5%
Мінск2,3%3,92,3%
Брэстчына24,5%32,420,6%
Віцебшчына18,6%13,112,1%
Гомельшчына18%18,712,8%
Гродзеншчына21,8%18,116,9%
Міншчына31,9%35,725,7%
Магілёўшчына16,9%13,512,7%

* у тысячах чалавек

** дадзеныя без уліку спецшкол

Сярэдняя спецыяльная адукацыя — мінус 2900 чалавек

Беларускамоўныя класы ў каледжах зменшыліся да лічбаў статыстычнай памылкі — 300 чалавек на ўсю краіну. У 2010 годзе было ў дзесяць разоў больш!

Апроч таго, 21 800 (16,9%) студэнтаў навучаюцца па-руску і па-беларуску. На практыцы гэта значыцца, што толькі адзінкавыя дысцыпліны выкладаюцца на беларускай мове.

20102014
колькасцьдоляколькасцьдоля
усяго навучэнцаў167 600129 000
па-беларуску3 2001,9%3000,2%

ВНУ — мінус 1400 чалавек

Падобная сітуацыя і ў вышэйшай адукацыі. Паводле статыстыкі, па-руску і па-беларуску навучаюцца 149 200 чалавек (41,1%). Але ў лік іх уваходзяць студэнты, у якіх па-беларуску можа чытацца толькі адзін нейкі курс.

На беларускай жа мове навучаецца ўсяго 300 чалавек, фактычна гэта толькі філалагічныя групы плюс нешматлікія групы гістфака. За пяцігодку лічба зменшылася ў 6 разоў.

Дарма інтэлігенцыя крыкам крычыць: без стварэння Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта, без выкладання ў ВНУ на роднай мове мове пагражае знікненне. Тэма для чыноўнікаў застаецца «неактуальнай».

20102014
колькасцьдоляколькасцьдоля
усяго442 900362 900
па-беларуску1 7000,4%3000,1%

 

nn.by

[supsystic-social-sharing id="1"]