Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Беларусь не ўвайшла ў сотню міралюбівых краін

«Абы не была вайны» нават больш пасуе ЗША, чым нам.

786452138465-v3kxy[1]

Еўразія і Паўночная Афрыка ў рэйтынгу-2015. Цёмна-зялёныя — самыя міралюбівыя, чырвоныя — найменш міралюбівыя. ЗША на карце, як і Беларусь, жоўтыя

Аўстралійскі інстытут эканомікі і міру апублікаваў чарговы Глабальны рэйтынг міралюбівасці (PDF). Лідарамі ў ім засталіся Ісландыя, Данія, Аўстрыя, Новая Зеландыя і Швейцарыя. Найменш міралюбівыя — Афганістан, Ірак і Сірыя.

Беларусь заняла 110 месца са 162. Нашая міралюбівасць яшчэ ацэньваецца як «сярэдняя», але ўжо блізкая да «нізкай». Заходнія і паўночныя суседзі Беларусі больш міралюбівыя, усходнія і паўднёвыя — менш.

Рэйтынг бярэ ва ўлік узровень гвалту ды ўнутраных і інтэрнацыянальных канфліктаў, затраты на вайсковыя патрэбы і мілітарызацыю грамадства.

Польшча заняла ў рэйтынгу высокае 19-е месца (нават больш міралюбівая за Нідэрланды), Літва і Эстонія на 37 і 38 месцах адпаведна, Латвія на 40-м (між Латвіяй і Эстоніяй Вялікабрытанія). А вось Украіна і Расія — у хвасце рэйтынгу са 150-м і 152-м месцамі адпаведна, між імі Нігерыя, а роўна за Расіяй — Паўночная Карэя.

Затраты на гвалт складаюць 13,4% валавага ўнутранага прадукту ўсяго свету (у нас 4% ВУП). За апошні год 78 краін сталі менш міралюбівымі (у іх ліку Беларусь), 81 краіна — больш міралюбівай. Па ўзроўні мілітарызаванасці мы між Турцыяй і Дамініканскай рэспублікай, недалёка ад Алжыра і Лівіі.

budzma.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *