Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

У Берасці з поспехам прайшоў спектакль “на падушках”

Студыя «Напротив» паказала інтэрактыўны спектакль для дзяцей ад двух гадоў.

48b8e9297f8b5c32288d55fc5353bf93-800x533[1]

У глядзельнай зале дзіцячага цэнтра «МалМала» ў Берасці перад спектаклем пастаянна ішоў рух. Гледачам «ад двух і старэйшым…» дазволілі раскладваць «глядацкія крэслы» па ўласным жаданні, і малыя цягалі падушкі з месца на месца бліжэй да Капітана. Усім хацелася прымасціцца прама каля ног прыгожага і жыццярадаснага чалавека. Менавіта Капітан прызначыў усіх гледачоў матросамі і павёў з сабой у займальнае падарожжа.

У Капітана былі два памочніка – Галка і Чайка, але яны не ішлі ў параўнанне з калектывам матросаў. Калі ў рукі марской каманды патрапіла бутэлька з цыдулкай, у якой гаварылася аб схаваных скарбах, прачытаць яе змог толькі юны матрос Васіль са складу гледачоў. Так усе даведаліся, што куфар са скарбамі схаваны за сіняй сеткай, якую ўгадала матрос з рэдкім імем Адэліна.

Спектакль студыі «Напротив» – лёгкі, маляўнічы, вясёлы – напоўнены мноствам навучальных элементаў. Трохі фізкультуры: калі Капітан камандуе «Лева руля!», «Нос!», «Гарматнае ядро!», рабіць практыкаванні значна цікавей, чым павароты «направа-налева». Або успамінаць назвы марскіх рыб, без якіх не можа быць працягу гісторыі. А ўжо казка пра рудую котку змагла навучыць адразу двум рэчам: ніколі не трэба слухаць дурных людзей і смешна скакаць вышэй за галаву. Прынамсі, такія высновы зрабілі матросы.

Узнагародай артыстам, мабыць, стала фраза трохгадовага Віці: «Мама, а Капітан яшчэ нас пакліча?»

budzma.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *