Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Уключэнне ў грамадзянскую супольнасць: курсы па актывізацыі

Прымаюцца заяўкі на трэнінг па грамадскай актыўнасці.

Удзельнікі праграмы змогуць пазнаёміцца з досведам краін Захаду і краін пераходнага перыяду ў такіх сферах як удзел грамадзянскай супольнасці ў працэсах прыняцця рашэнняў, палітычныя ідэалогіі, дэбаты і г.д. Падчас візіту маладзёны змогуць наведаць Віленскую гарадскую раду, літоўскі Сойм і іншыя структуры, сустрэцца з дэпутатамі нацыянальнага і еўрапейскага парламентаў.

Vilnius_-_Panorama_01

У праграме:

  •     Прадстаўленне інтарэсаў моладзі ў літоўскіх гарадах;
  •     Узнікненне і распрацоўка палітычных ідэй;
  •     Уцягненне грамадзянскай супольнасці ў прыняццё рашэнняў: прыклады Нямеччыны, Літвы і ЗША;
  •     Як зацікавіць людзей удзелам у рэгіянальных ініцыятывах;
  •     Няўрадавая арганізацыя і яе ўплыў на палітыку;
  •     Што штурхае людзей у палітыку;
  •     Як зладзіць цікавае мерапрыемства ў рэгіёне і знайсці сродкі на яго арганізацыю;
  •     Стварэнне клуба дэбатаў у рэгіёнах;
  •     Палітычныя моладзевыя арганізацыі;
  •     і інш.

Працоўныя мовы – беларуская і руская.

Мерапрыемства адбудзецца 9-14 ліпеня 2015 г. у Вільні і Тракаі.

Мэтавая група: моладзевыя актывісты праеўрапейскіх партый або звязаных з імі арганізацый, прадстаўнікі НДА або мясцовых ініцыятыў. Максімальны ўзрост – 29 гадоў.

Фінансавыя ўмовы: Арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд, забяспечваюць таксама харчаванне і пражыванне.

Заяўкі прымаюцца да 8 чэрвеня 2015 г.

adukacyja.info

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *