У горадзе іх ведаюць як «Гарадское аддзяленне грамадскай арганізацыі «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых», або БрГО ГА «ХСВМ». Яны ж, валанцёры, часта называюць сябе «УМСА Brest», паколькі адданыя міжнароднаму справе YMCA.

ГА Гэта непалітычная, недзяржаўнае, нерэлігійная грамадскае аб’яднанне. Каб больш дакладна даведацца пра працу аб’яднання, мы вырашылі задаць некалькі пытанняў Вользе Крусь – аднаму з членаў Савета YMCA.

— Раскажы у некалькіх сказах пра вашу працу.

Вольга: Наша арганізацыя займаецца шматбаковым развіццём асобы ўдзельнікаў праграм і сябраў арганізацыі, праз уключэнне іх у дзейнасць. Напрыклад, мы вывучаем родную і замежныя мовы, ладзім спартыўныя мерапраемствы, таксама ёсць праграма па прынцыпе “роўны навучае роўнага” па тэме «Прафілактыка наркаўжывання”. Таксама у нас ёсць некалькі доўгатэрміновых праграм, напрыклад – “Школа маладога лідэра”, “Бацькі.бай”, “Скаўтынг” і інш.

ojOrC-xTEGY[1]

— Як доўга працуеце і што змянілася за гэты час?

Вольга: Працуем мы з 2004 года. За гэты час змянілася шмат тэм, па якіх мы робім трэнігі, семінары, дыскусіі. Адны людзі прыходзілі, дапамагалі нечым і сыходзілі. Але былі і такія, хто застаўся. За гэты час змяніўся і прафесійны ўзровень трэнераў, і колькасць партнёраў, якія нам дапамагаюць.

— Апішы самы цікавы момант з тваёй працы.

Вольга: Мы зладзілі цудоўны праект абмену з Шатландыяй (мы самі стварылі праект і рэалізавалі яго). Наведалі гэтую краіну, а цяпер чакаем нашых сяброў у Беларусі. Праз год павінны сустрэцца.

— Навошта арганізацыі валанцёры?

Вольга: Валанцёры нам патрэбны для рэалізацыі праграм “Скаўтынг” і “Тэнсінг” (творчасць на сцэне). Таксама, для таго, каб весці старонку ў сацыяльнай сетцы, для стварэння сайту, дапамогі ў нашай школе на беразе Нёмана.

jOWRcldLCT4[1]

— Паспрабуй апісаць ідэальнага валанцёра…

Вольга: ХСДМ карыстаецца канцэпцыяй абсалютнай інклюзіі, і таму нам патрэбныя ўсе і няма ніякіх абмежаванняў! Далучайцеся да нас!

Для ўсіх, хто зацікавіўся гэтай ініцыятывай, просім далучацца да суполкі ў ВК

Дзяніс Трацюк

[supsystic-social-sharing id="1"]