Размова  з  польскімі  дзяўчынамі, якія прыехалі ў Гродна, каб тут бясплатна працаваць.

volga[1]

Другі месяц дзяўчыны з Польшчы Ксенія і Вольга вучаць польскай мове слухачоў “Універсітэта Залатога Веку”, вядуць клубы “Гарадзенскія ўспаміны” і кіно. За сваю працу яны не маюць аніякага ўзнагароджвання, акрамя досведу і практыкі замежных для іх беларускай і рускай мовах.

Дзяўчыны – ўдзельніцы праграмы Еўрапейскай Валанцёрскай Службы (European Voluntary Service, EVS). Ксеніі 25 год, паводле ўніверсітэцкай адукацыі яна палітолаг. Раней дзяўчына ўжо ўдзельнічала ў месячным валантарыяце ў Іспаніі: дапамагала самотным маці і эмігрантам. Вольга на год старэйшая, скончыла славянскую філалогію і ўсходазнаўства. Гэта таксама далёка не першы яе валанцёрскі досвед.

— Як вашае валанцёрства стасуецца з вашай адукацыяй і прафесійнымі зацікаўленасцямі?

Ксенія: Праграма IVS дазваляе вывучаць замежныя мовы, а гэта важна для палітолага. Я не ўпэўнена, што хачу быць палітыкам ці палітолагам, аднак хацела б звязаць свая жыццё з міжнароднымі стасункамі.

Вольга: Універсітэт не даў мне прыктычных ведаў. Агулам я хацела б далей развівацца ва ўсходнезнаўстве.

— Які статус мае валанцёрства ў Польшчы? Ці ваш занятак разумеюць, скажам, вашыя сябры і бацькі?

Вольга: Шмат маіх сяброў ездзіць ці ездзіла менавіта на гэтую валанцёрскую праграму!

volga2[1]

— Быць валанцёрам – модна сярод польскай моладзі?

Ксенія: Залежыць, у якім асяродку. Мала хто ведае пра такія мажлівасці выезду. Таксама ёсць стэрэатып, што валанцёрства – гэта заўжды дапамога хворым дзецям і старым людзям.

-Працадаўцы звяртаюць увагу на “валанцёрскі” радок у CV?

Ксенія: Калі іншыя кандыдаты на пасаду будуць мець вялікі досвед у дадзенай працы, то нашае валанцёрства наўрадці зацікавіць. Калі гэта будуць людзі, такія ж, як мы, у якіх была аналагічная стажыроўка, але ў Польшчы, то наш досвед можа нас выгодна вылучаць сярод канкурэнтаў.

— Як арганізацыйна выглядае валанцёрства?

Ксенія: У нас была сустрэча перад выездам. Пасля ўсяго таксама будзе агульная сустрэча. Таксама мы будзем павінныя напісаць справаздачу.

Вольга: Акрамя таго ў нас ёсць два трэнінгі: у пачатку і сярэдзіне праекта. На пачатку кожнага тыдня мы плануем, што будзем рабіць. Мы павінны працаваць 35 гадзін штотыдзень. Сюды ўключана нашае навучаннем мовам. Мы маем выходныя: можна назбіраць цэлы тыдзень вольных дзён і куды-небудзь паехаць.

-У вас, напэўна, было ўжо некаторае меркаванне пра Беларусь. Усё ж час ад часу Беларусь з’яўляецца ў польскай медыйнай прасторы. Раскажыце пра вашыя ўражанні ад краіны.

Ксенія: Навіны пра Беларусь у нас не вельмі пазітыўныя, але не пра людзей, а пра сітуацыю ўвогуле. Шмат маіх знаёмых, калі даведаліся, што еду ў Беларусь, пыталіся, ці я не баюся. Маім вялікім уражаннем было наколькі моцна перапляліся нашыя гісторыі: польскай, беларуская, літоўская. Я чула, што іншаземцы лічаць Беларусь чыстай краінай. То я таксама гэта пацвержу. Чыста і шырокія вуліцы – не буду арыгінальнай у сваіх першых уражаннях.

Вольга: Людзі вельмі адкрытыя. Яны хочуць увесь час размаўляць з намі па-польску. Мы хочам на беларускай, рускай – яны нам па-польску.

— Ці лёгка вам было наладзіць быт? Усё ж, калі перабіраешся, на 9 месяцаў, гэта даволі стрэсава…

Вольга: Ой, у мяне было столькі рэчаў! (пасміхаецца). Мы ўжо прывыклі да горада, да новай кватэры, да людзей.

Ксенія: Я не прывыкла да вашых грошай. Я часта памыляюся ў крамах: даю тысячу замест пяцідзесяці, — абедзве блакітныя. Насамрэч, мы часта пераязджалі ў Польшчы, так што гэта быў проста чарговы пераезд.

ksenia2[1]

— Па дому сумуеце?

Вольга: …Мы шмат дзе ездзім. На апошніх выходных былі ў Мінску, напрыклад. Пасля трэнінгу ва Украіне, мы тры дні правялі ў Львове.

Ксенія: Таксама мы супрацоўнічаем з іншымі арганізацыямі: з консульствам і бібліятэкай.

Вольга: …Ходзім у “Кубу”. Гэта адзіны бар, куды можна пайсці. Гэта адзінае, што перашкаджае ў Гародні, — няма дзе пайсці на каву.

— Чаму варта займацца валанцёрствам? Якія якасці мае мець добры валанцёр?

Ксенія: Таму што гэта не толькі дапамога іншым. Гэта таксама патрэбна для самога сябе: здабываеш досвед, вучыш мовы.

Вольга: Важна выбраць тое, што цябе цікавіць. Калі ты будзеш займацца 9 месяцаў тым, што табе не падабаецца – гэта жах!

greenbelarus.info

[supsystic-social-sharing id="1"]