Збор сродкаў на помнік Народнаму паэту Рыгору Барадуліну працягваецца.

На папярэдні заклік падтрымаць гэты ганаровы чын адгукнулася вялікая колькасць нашых суграмадзян і беларусаў замежжа. Сабранай на сёння сумы ахвяраванняў хапіла, каб набыць частку матэрыялаў і распачаць вытворчасць помніка.

v8cker34dz4n5mmr0u8wtvcib8dsgp-pre[1]

У супрацоўніцтве з Ушацкім райвыканкамам быў вызначаны аб’ём неабходных падрыхтоўчых работ, якія бяруць на сябе раённыя ўлады. Згодна з зацверджаным тэрмінам, мантаж помніка плануецца завяршыць у жніўні-верасні 2015 г.

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і МГА «ЗБС Бацькаўшчына» выказваюць падзяку ўсім, хто дапамагае, і заклікаюць яшчэ раз усіх неабыякавых людзей далучыцца да пачэснай справы па ўсталяванні помніка Рыгору Барадуліну.

Зрабіць гэта можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя яго ўнучкі:

ААТ «Беларусбанк» філіял 514 код 614 УНП 100420097
код віда ўклада 9004 (дамова дабрачыннага рахунка №000039)
атрымальнік
Кліміна Дамініка Канстанцінаўна
прызначэнне плацяжа – добраўпарадкаванне пахавання

Ажыццявіць плацёж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дапамогай інфакіёскаў і Інтэрнэт-банкінгу (выбраць — «Плацяжы» — «Адвольныя плацяжы» — «Плацёж па рэквізітах» – нумар транзітнага рахунка 3819382102369).

generation.by

[supsystic-social-sharing id="1"]