Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Будзь актыўным

Праект «Будзь валанцёрам!» дапамагае берасцейцам рабіць добрыя справы

На працягу ўсяго мая добраахвотнікі, якія жадаюць зрабіць жыццё Брэста лепш, могуць знайсці сродкі на рэалізацыю свайго праекта.

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» ў рамках праекта «Будзь валанцёрам!» запускае чарговую серыю мерапрыемстваў, якія накіраваны на папулярызацыю валанцёрства ў горадзе Брэсце.

Кожную сераду, пачынаючы з 6 траўня, усе, хто прайшоў «Школу валанцёра», а таксама ўдзельнікі праекта змогуць прыняць удзел у гульні «Добрыя справы» і выйграць сродкі для ўласнага валанцёрскага праекта. Пры гэтым арганізатары зробяць усё магчымае, каб паспрыяць нараджэнню самых крэатыўных і карысных ідэй.

«У Брэсце шмат людзей, якія цікавяцца валанцёрствам, якія хочуць дапамагаць іншым. Але часта яны не ведаюць, якія пэўныя крокі зрабіць, каб зрабіць свет і жыццё свайго горада лепш. І таму мы вырашылі даць ім не толькі тэарэтычную дапамогу, навучыўшы іх на курсах валанцёрства, але і практычную і нават матэрыяльную», — распавядае Дзмітрый Шыманскі, кіраўнік АРР «Дзедзіч».

На мерапрыемствы па серадах будуць запрошаны эксперты — прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый, якія ўжо дасягнулі значных поспехаў у сваёй дзейнасці і гатовы падзяліцца пазітыўным вопытам. Гэтыя гуру сацыяльных, культурных і іншых праектаў не толькі натхняць удзельнікаў сваімі прыкладамі, але і дапамогуць правесці мазгавы штурм, каб прыдумаць самую карысную і добрую справу, якую потым можна будзе рэалізаваць з дапамогай выдзеленых сродкаў. Пасля брейнстормінга і прэзентацыі міні-праектаў, якія нарадзіліся падчас, сярод удзельнікаў пройдзе адкрытае галасаванне за лепшую ідэю — і каманда, якая прадставіла яе, атрымае 1 500 000 рублёў на ўвасабленне сваёй задумкі ў жыццё.

Сустрэчы па абмене вопытам і гульня адбудуцца 6, 13 і 20 траўня ў 19:00 у антыкавярне «Чайны домік» па адрасе: г. Брэст, вул. Леніна, дом 3, (будынак шахматна-шашачнага клуба ў парку ім. 1 мая). Уваход на мерапрыемствы платны — 20 000 беларускіх рублёў, аднак дзякуючы гэтаму ў наведвальнікаў будзе магчымасць прылучыцца да беларускай чайнай культуры.

«Чайны домік» — адна з больш за 20 няўрадавых арганізацый, якія сталі ўдзельнікамі праекта «Будзь валанцёрам!», і таксама чакае ў свае валанцёрскія шэрагі актыўных добраахвотнікаў.

Нагадаем, што праект «Будзь валанцёрам!» стартаваў у сакавіку серыяй трэнінгаў «Школа валанцёра», а ў красавіку арганізатарамі быў праведзены маштабны «Кірмаш валанцёрства», на якім два дзесяткі брэсцкіх арганізацый прэзентавалі сваю дзейнасць. Новы этап праграмы — практычнае ўвасабленне трох добрых ідэй маладых берасцейцаў. Гэта могуць быць сацыяльныя, экалагічныя, культурныя, дабрачынныя і іншыя грамадска-важныя праекты.

AdqIn9AthyY[1]

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *