Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Упершыню Social Weekend адправіцца на пошук карысных праектаў у рэгіёны

20 красавіка 2015 г стартавала падача заявак на рэгіянальныя конкурсы сацыяльных праектаў Social Weekend для жыхароў Віцебскай і Брэсцкай абласцей.

Арганізатары конкурсу ў партнёрстве з Тыднем устойлівага развіцця-2015 у чарговы раз падтрымаюць добрыя ініцыятывы і дапамогуць рэалізаваць ідэі аўтараў, якія жывуць у рэгіёнах Беларусі.

7sxerrj0q7bzd4l10k6k7e4t4haldu-pre[1]

Як ідзе справа з сацыяльнымі праектамі ў рэгіёнах Беларусі? Чаго не хапае сацыяльным актывістам для рэалізацыі сваіх ідэй? Ці гатовы рэгіянальны бізнэс падтрымліваць сацыяльнае прадпрымальніцтва? На гэтыя і іншыя пытанні ўзяліся адказаць арганізатары конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend — дабрачынная платформа«Мае сэнс» і УА «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі».

Гаворка менавіта аб здольнасці ініцыятараў самастойна адшукваць рэсурсы і магчымасці для таго, каб рабіць грамадска карысныя праекты устойлівымі, а не шукаць датацыя кожны раз. Рэгіянальны фармат Social Weekend будзе ажыццёўлены ўпершыню, арганізатары пачнуць з Віцебска і Брэста.

Упершыню конкурс быў праведзены летам 2013 года і ўжо паспеў падтрымаць больш за 70 праектаў. А не так даўно завяршыўся пяты рэспубліканскі конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend, лаўрэаты якога атрымаюць на рэалізацыю сацыяльных праектаў 300 мільёнаў рублёў. Акрамя гэтага, партнёры конкурсу забяспечылі аўтарам цікавых заявак экспертную і інфармацыйную падтрымку, а каманды праектаў дамовіліся аб узаемадзеянні паміж сабой.

Удзел у SocialWeekend бясплатна, а пераможцы атрымаюць рэальную дапамогу для ажыццяўлення сваёй ідэі, няхай гэта будзе фінансавая падтрымка або кансультацыі экспертаў.

Удзельнічаць у конкурсе могуць як прыватныя асобы, так і некамерцыйныя арганізацыі, валанцёрскія і ініцыятыўныя групы ў розных сферах дзейнасці, акрамя рэлігііі палітыкі. Галоўнае — ваша імкненне да грамадска карыснай мэты.

Падаць заяўку трэба да 3 траўня (Віцебск) або да 17 траўня (Брэст) 2015 г..

Этапы Social Weekend у Віцебску:

  • Прыём заявак на ўдзел: з 20 красавіка па 3 траўня 2015 г.
  • Народнае галасаванне на Startidea.by: з 4 па 10 траўня 2015 г.
  • Паўфінальныя мерапрыемства: 11 траўня 2015 г.
  • Фінальнае мерапрыемства: 17 траўня 2015 г.

Этапы Social Weekend у Брэсце:

  • Прыём заявак на ўдзел: з 20 красавіка па 17 траўня 2015 г.
  • Народнае галасаванне на Startidea.by: з 18 па 24 траўня 2015 г.
  • Паўфінальныя мерапрыемства: 5 траўня 2015 г.
  • Фінальнае мерапрыемства: 30 траўня 2015 г.

У жыхароў іншых абласцей будзе магчымасць прыняць удзел у Шостым Social Weekend, які пройдзе восенню 2015 года. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце конкурсу socialweekend.by.

generation.by

 

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *