Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Урокі гісторыі – у Музеі Беларускага Палесся

Музей Беларускага Палесся ў Пінску практыкуе адкрытыя ўрокі гісторыі для маладых гараджан.

Пераважна ўдзел у гэтых уроках бяруць школьнікі, хаця праграма распрацавана і для студэнтаў. Сустрэчы адбываюцца ў залах установы.

“Тэмы гістарычных урокаў абсалютна розныя”, – кажа адная з распрацоўшчыкаў праекту, супрацоўніца музея Ірына Федаровіч:

– Дзяцей сёння складана чымсьці здзівіць. Таму мы распрацавалі адмысловую праграму заняткаў – і для малодшых дзяцей, і для старэйшых. І нават для студэнтаў горада. Праводзім заняткі рознай тэматыкі. Мае заняткі з патрыятычным ухілам і называюцца “прысвячэнне ў пінчане”.

У сувязі з набліжэннем 8-га і 9-га траўня, цэнтральнай тэмай гістарычных урокаў у Музеі Беларускага Палесся з’яўляецца Другая сусветная вайна.

budzma.by

muzej-14_1

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *