У суботу 18 красавіка ў Берасці прайшоў першы “Кірмаш валанцёраў”. Арганізатарам кірмашу ў межах праекта “Будзь валанцёрам” выступіла агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. На працягу дня 17 арганізацый прэзентоўвалі сваю дзейнасць у берасцейскім гандлёвым цэнтры “Дідас Персія”.

С самага пачатку арганізатары заяўлялі больш за 20 арганізацый-удзельнікаў у кірмашы. Прыйшло 17. Мы запыталіся ў Марты Мартынюк, рэдактара гарадскога журнала пра Берасце — Litary, што ім перашкодзіла ўдзельнічаць у кірмашы:

Мы не змаглі паўдзельнічаць у “Кірмашы валанцёраў” па прычыне недахопу кадраў. Кірмашная субота выявілася ўсерэспубліканскім суботнікам, таму давялося быць у іншым месцы. Але наша прапанова наконт супрацоўніцтва ў часопісе застаецца.

Нагадваем, што журналу Litary неабходны валанцёры, якім цікава журналістыка, фота- і відэаматэрыялы, а таксама арганізацыя мерапрыемстваў у горадзе.

12

Кірмаш быў падзелены на тры блокі: культурніцкія, дабрачынныя і “зялёные” арганізацыі. Гэта ўжо норма ў нашым грамадстве пачынаць мерапрыемствы пазней запланаванага часу. Прывітальныя словы сказаў і адкрыў кірмаш — Зміцер Шыманскі, кіраўнік АРР “Дзедзіч”. Далей распавядалі пра сваю дзейнасць і рэаліі культурніцкія арганізацыі.

Напрыклад, сацыяльна-культурнай ўстанове развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова” вельмі патрэбны:

  1. новыя валанцёрскія рукі і свежыя ідэі;
  2. дапамога ў распрацоўцы мульцімедыйных матэрыялаў;
  3. філолагі;
  4. дапамога ў прасоўванні суполак у сацыяльных сетках;
  5. дапамога з афішамі, промаролікамі і г. д.
RegCZPzz3Js

Для тых, хто не наведвае курсы беларускай мовы, у берасцейскай “Мова Нанова” ёсць свой буккросінг. Кожны жадаючы можа ўзяць кнігу пачытаць і прынесці сваю на беларускай мове.

Напрацягу красавіка-траўня на сайце dzedzich.org мы будзем вас знаёміць з арганізацыямі-удзельнікамі праекта “Будзь валанцёрам”, распавядаць пра іх ідэю, у чым патрэбна валанцёрская дапамога. Сачыце за навінамі!

Нажаль у суботні дзень шмат перашкодзіла валанцёрскай імпрэзе. Па-першае, усебеларускі суботнік – шмат, у каго быў працоўны дзень. Па-другое, у гандлёвым цэнтры было адкрыццё цукеркасцёкавай трубы. Па-трэцяе, праход да “Кірмаша валанцёраў” спыніла адкрыццё новай крамы адзення. Нават паказальнікі, развешаныя валанцёрамі і стэнды пры ўваходзе ў гандлёвы цэнтр, не палепшылі сітуацыю. І, трэба адзначыць, размяшчэнне кірмаша не самае лепшае: трэці паверх, дзесьці ў глыбіні цэнтра. Але, і тыя, хто ведаў пра мерапрыемства, павінны былі прайсці перашкоды на пуці. Не гаворачы ўжо пра выпадковых людзей.

16

Валанцёр Марына адзначыла:

Наогул уражанні станоўчыя. Шмат узаемадзеяння, усмешак, узаемадапамогі. Толькі засмучае тое, што людзі прыходзілі “на халяву”. Сапраўды, зацікаўленых людзей было вельмі мала.

Калі палічыць, то, можа з дзясятак неабыякавых людзей назбіралася. Актыўна цікавіліся “зялёнымі” арганізацыямі: “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і “Экадом”. Кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ” наогул правяла фотасесію з тымі, хто падтрымлівае ідэю кампаніі. Шмат берасцейцаў запісвалася ў валанцёры ў берасцейскі ААЗІС.

Даведка: ААЗІС арганізаваў першую медыя-школу ў Берасці. Маладыя людзі вучыліся асновам фатаграфіі, медыяграфіі, журналістыцы. Сёння ў межах праекту арганізавана некалькі ініцыятыў: безбар’ернае асяроддзе, мапа гістарычных месцаў Берасця, інтэрактыўная роварная мапа.

5

Напрыклад, Іна Хоміч, журналістка, адзначыла для сябе інфармацыйныя матэрыялы пра арганічную гаспадарку:

Я па роду прафесіі ведаю ці чула пра амаль усе арганізацыі, якія былі на кірмашы, таму не асабліва ўважліва слухала іх прэзентацыі. А вось ля сталоў з інармацыйнымі матэрыяламі пахадзіла і знайшла для сябе нешта асабліва цікавае. Кажу пра буклеты “Экадома”, якія тычацца арганічнага земляробства і землекарыстання. Прачытала за хвілін 20 і пашкадавала, што ў нас пакуль не праводзяць семінараў на гэтую тэму. Я б нават грошы заплаціла фермеру, які гатовы расказаць і паказаць, як ён змагаецца з зеллем і шкоднымі насякомымі без хіміі. Думаю, такіх дачнікаў, як я, набярэцца пару дзясяткаў. Так што чакаю ад “Экадома” нечага такога.

У межах праекта “Будзь валанцёрам” было вызначына папярэднім галасаваннем у Інтэрнэце 3 лепшых валанцёра 2014 года:

Культурніцкія арганізацыі – валанцёр курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”.

Дабрачынныя арганізацыі – валанцёр з арганізацыі “Асаблівае дзяцінства”.

“Зялёныя” арганізацыі – валанцёр “За Вела-Брэст”.

Вольга Малафеечава, валанцёр 2014 года ад культурніцкіх арганізацый, падзялілася вынікамі сваёй працы ў 2014 годзе:

У культурным блоку было вызначана тры кандыдатуры. Таму заставалася толькі дачакацца вынікаў галасавання. Прыемна было даведацца, што я набрала большасць галасоў.
У 2014 мы распачалі другі сезон курсаў Мова Нанова. Мне падаецца, шмат было зроблена з нашага боку, каб заняткі сталі яшчэ больш цікавымі і даступнымі.
Лічу, што школа валанцёраў- гэта добрая магчымасць праявіць сваю грамадскую актыўнасць і змяніць жыццё ў Берасці ў лепшы бок

Насамрэч, “Кірмаш валанцёраў” – гэта добрая ідэя прэзентаваць арганізацыі, пра існаванне якіх можа і не кожны ведаў. Паказаць рэальныя праблемы ў грамадстве.

Шкада, што добрай задумцы, ідэі, праекту сапсавалі знешнія ўмовы і не вельмі дасканалае даследаванне сітуацыі па мерапрыемствах ў суботні дзень. Пры гэтым, кірмаш стаў добрай нагодай сустрэцца арганізацыям, даведацца адзін пра аднаго, пазнаёміцца, абмяняцца кантактамі.

Прапануем паглядзець відэаматэрыял ад берасцейскіх калег пра Кірмаш валанцёраў.

Сачыце за навінамі на сайце Дзедзіча. На гэтым тыдні мы вас пазнаёмім з прома-суполкай “Зала чакання”. Зміцер Назараў, арганізатар мностваў канцэртаў у Берасці распавядзе пра сітуацыю ў беларускай музычнай сферы і пра мажлівасці для валанцёраў.
Таксама заклікаем вас пазнаёміцца з Прасторай тэатра “Крылы халопа”. Пасля інтэрв’ю каманда тэатра знайшла валанцёра – адміністратар сайта. І гэта найвялікшая радасць і вынік працы праекта “Будзь валанцёрам”.

Поўны спіс арганізацый праекту “Будзь валанцёрам” можна пабачыць у суполцы

Аўтар тэксту: Наталія Гарайкіна.

Фотаздымкі з «Кірмаша валанцёраў» ад Наталіі Гарайкінай і Ўладзіміра Красько.

[supsystic-social-sharing id="1"]