Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

9 красавіка ў пляцоўцы “Дзедзіч” прайшла прэзентацыя кнігі Мікалая Плавінскага

Дзякуючы кампаніі “Будзьма беларусамі” берасцейцы змаглі даведацца пра некаторыя цікавосткі беларускай археалогіі.

Аўтар кнігі “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі” у папулярнай  форме прадставіў найбольш цікавыя знаходкі беларускіх скарбаў , пазнаёміў з гісторыяй вывучэння археалагічных помнікаў эпохі Сярэднявечча, а таксама з вынікамі ўласных археалагічных даследаванняў апошніх гадоў.

Мікалай Плавінскі распавёў  берасцейцам аб прычынах і абставінах ухавання скарбаў, таямніцах, якія хаваюць у сябе курганы, раскопках замкаў і, галоўнае, аб людзях, якія вывучаюць і аднаўляюць для нас мінуўшчыну – аб нешматлікіх  беларускіх  археолагаў.
Як адзначыў сам аўтар, ягонай галоўнай мэтай было ў папулярнай форме данесці да чытачоў вынікі найноўшых даследаванняў сярэднявечных археалагічных помнікаў Беларусі.

Прэзентацыя працягнулася доўгай і эмацыйнай дыскусіяй, тэматыка яе была разнастайнай – ад высокаінтэлектуальнай тэмы пра чорных капальнікаў і заканадаўства ў сферы аховы помнікаў да  спрэчак аб найсмачнейшай беларускай тушонцы.

1

2

3

4

5

6

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *