Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

12 крокаў да сучаснай грамадзян- скасці

Грамадская кампанія “Грамадзянскасць.BY” пры падтрымцы Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы і ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый” запрашаюць да ўдзелу ў адукацыйным курсе “12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці”.

Мэтай курса з’яўляецца павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ўдзельнікаў у галіне грамадзянскай адукацыі ў актуальным кантэксце, ўкаранення ідэі актыўнай грамадзянскасці ў існуючыя адукацыйныя праграмы.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі альбо ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, актывісты грамадскіх арганізацый і ўсе зацікаўленыя ў арганізацыі адукацыйнай дзейнасці па грамадзянскай адукацыі.

Адукацыйны курс “12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці” уключае 12 модуляў, згрупаваных па трох тэматычных блоках:

  • 1. Вытокі грамадзянскасці як паняцця ў свеце і Беларусі – 4 – 5 красавіка 2015 года.
  • 2. Сістэма, метады і формы грамадзянскай адукацыі і выхавання ў Беларусі – 18-19 красавіка 2015 года.
  • 3. Сучаснасць і грамадзянская адукацыя ў Беларусі: змест, актары, мэты – 16-17 траўня 2015 года.

Тэмы будуць разгледжаныя на працягу трох семінараў, другой часткай якіх будзе паэтапнае ўвядзенне курса Сеткавага грамадзянскага дзеяння, які складаецца з трох частак.

Акрамя гэтага ўдзельнікі змогуць самастойна арганізаваць для сваіх супольнасцяў або мэтавых груп грамадска-культурнцкія мерапрыемствы: адкрытыя дыскусіі, кінапаказы, сустрэчы з уплывовымі асобамі і г.д.

Для ўдзелу ў курсе неабходна запоўніць электронную заяўку. Дэдлайн – 22 сакавіка.

Адукацыйны курс будзе праходзіць у Менску.

Па дадатковых пытаннях звяртацца на е-мэйл [email protected].

1338357556_7_q8viszcty

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *