Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

У Брэсцкім краязнаўчым музеі працуе выстава «Іх стыхія – неба»

У экспазіцыі, прымеркаванай да Міжнароднага тыдня птушак, сабраны фотаработы, чучалы птушак, прыклады іх гнёздаў.

Тым, хто зазірнуў на вернісаж 1 красавіка, пашанцавала ўбачыць і жывых пявучых птушак арнітолага-аматара Барыса Шокала: шчыгла, снегіра, канарэечнага ўюрка.

«Мерапрыемствы да Міжнароднага тыдня птушак мы праводзім ужо адзінаццаты год, – распавяла загадчыца сектарам “Прырода і экалогія» краязнаўчага музея Наталля Мурыгіна. – Сёння мы адкрываем выставу «Іх стыхія – неба». Тут прадстаўлены работы прафесійных фатографаў, супрацоўнікаў арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», здымкі маладога фатографа Аляксандра Пекача. Акрамя гэтага, для сем’яў, якія прыйдуць на выставу, мы падрыхтавалі гульню «По следам птички-невелички». У пачатку месяца пройдзе серыя экалагічных гульняў для навучэнцаў 5 – 7 класаў».

ptuszki7

Да 17 красавіка берасцейцы могуць прыняць удзел у трох конкурсах: на лепшы экалагічны плакат, на лепшы верш пра птушку года – вушастую саву, а таксама на лепшы домік для птушкі. Як адзначыла Наталля Мурыгіна, домікі супрацоўнікі музея перададуць у лясніцтва.

Наведаць выставу «Іх стыхія – неба» можна будзе да 26 красавіка.

ptuszki4[1]

budzma.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *