Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Праграма для школьнікаў у ЗША

Праводзіцца набор на летнюю праграму для школьнікаў у ЗША. Удзельнікам будзе прапанавана краіназнаўчая і адукацыйная праграма.

Арганізатарам праекта выступае CofCUSA – Саюз дапамогі дзецям Чарнобыля.

Даты правядзення: 2 ліпеня – 6 жніўня 2015 г. (даты могуць мяняцца).

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца школьнікі, якія:

  •     навучаюцца ў 10 ці 11 класе,
  •     добра валодаюць ангельскай мовай,
  •     маюць цікаўнасць да тэматыкі прадпрымальніцтва.

Фінансавыя ўмовы:

Арганізатары пакрываюць выдаткі на транспарт, медыцынскае страхаванне, іншыя выдаткі, звязаныя з праграмай. Удзельнікам будзе забяспечана пражыванне ў сем’ях і харчаванне. Выдаткі на візу, а таксама ўнёсак у памеры 200 $ удзельнікі аплачваюць самастойна.
Заяўкі прымаюцца да 8 сакавіка 2015 г.

Падрабязная інфармацыя на сайце www.cofcusa.org

для каго: школьнікі дзе: Эленсбург, ЗША
калі: 2 ліпеня – 6 жніўня 2015 г.
фінансавыя ўмовы: частковае пакрыццё выдаткаў
дэдлайн: 08/03/2015

adukacyja.info

big_3774_oboi_flag_ssha

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *