Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Медыя

Гурт :B:N: прэзентуе кліп на песню “Попел”

Беларускі рок-гурт :B:N: ў апошнія дні зімы прапануе афіцыйнае відэа – кліп на песню ”Попел”.

Відэа з’яўляецца сваеасаблівым “разагрэвам” перад будучым альбомам гурта пад назвай “Шукай сваё”, які ў хуткім часе з’явіцца ў сетцы. Антон Мамоненка – таленавіты малады аператар, зняў відэа ў “попельных” танах, зрабіўшы маналітам музыку і відэа.

Аўтар словаў (Сяржук Машковіч – аўтар практычна ўсіх тэкстаў гурта) так апісвае “Попел”: “-Попел -гэта песьня перажываньне.У ёй гаворыцца аб душэўным стане чалавека, які перажывае расстаньне з блізкімі людзьмі. У такія моманты ты не бачыш і адэкватна не ўспрымаеш тое, што адбываецца вакол, заслона шэрасці засцілае твой розум і позірк і ты губляешся ў рэальнасці. Грань дэпрэсіі надрывае тваю свядомасьць і не дае табе бачыць прыгожае”.

Запіс альбома – студыя Таксафон (Мінск), звядзенне і майстэрынг – студыя iVaneySound (Кіеў).

29 сакавіка ў сталічным клюбе Republic адбудзецца прэзентацыя альбома ”Шукай сваё”, там таксама можна будзе ўбачыць кліп на вялікім экране.

budzma.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *