Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Медыя

Фестываль цяжкай музыкі "МЕГА-ЁРШ 2" – Берасце, 21 сакавіка

21 сакавіка клуб “PALAZZO” стане месцам сустрэчы для аматараў цяжкай і альтэрнатыўнай музыкі. Ужо другі фестываль «МЕГА-Ёрш» рыхтуецца захапіць Берасце. Арганізатары абяцаюць рок-н-рольны чад і шмат добрай музыкі.

афиша

У мінулы раз «МЕГА-ЁРШ» склалі сем беларускіх банд. Канцэрт сабраў больш за 300 гледачоў і пакінуў пасля сябе масу станоўчых водгукаў у Берасцейскіх СМІ і сацсетках.

У гэты раз на сцэну выйдуць каманды з розных гарадоў Беларусі і цалкам розных стыляў:

ОБЪЕКТ (Брест, Alternative Rock/Grunge)
https://vk.com/object_band

объект
STEEL RAZOR (Минск, Melodic Heavy Metal)
https://vk.com/steel_razor

стил разор
Whiskey Bar (Брест, Hard metal)
http://vk.com/whiskeybar_band

виски

Cad Goddeu | Бітва Дрэў (Брест, Medieval folk rock)
https://vk.com/cad_goddeu

кад

Кик-Стартер (Витебск, Hard Rock)
https://vk.com/kick_starter

кик

MIAMI B*TCH (Брест, Hard Rock)
http://vk.com/miamibitchrocks

майами
SANDLES (Брест, Alternative Rock)
https://vk.com/sandelsrock

санделз

SUPERNOVA (Брест, Indi/Post Rock)
https://vk.com/supernova_band

супернова

Кошт квіткоў:


Да мерапрыемства – 30 000 бел. руб.
У час мерапрыемства – 50 000 руб. (Арганізатары папярэджваюць, што квіткі лепш набываць загадзя, паколькі, у сувязі з нестабільнай сітуацыяй з доларам, кошт можа змяніцца ў большы бок). Квіткі замовіць можна па тэлефонах: +375298055888 – Кірыл, + 375298049234 – Данііл, +375298022873 – Максім

Арганізатары канцэрта – маладыя музыкі Берасця, неабыякавыя да беларускай рок-сцэны, і клуб гістарычнай рэканструкцыі «Заходняя унія». За гэты невялікі час хлопцы паспелі папрацаваць з такімі камандамі, як ОбЪЕКТ, EOD, Whiskey Bar, MIAMI B * TCH, Cad Goddeu, R6M5, BERLOGOVICH, Nightfall Embraces, Sandglass, Галерея, Sagotorium, Disane, Минимум 3 оборота, Deep Breath, Трызна, Брови Брежнева, TRIMMORS, INTROVERTS.

Таксама ў бліжэйшы час плануецца яшчэ адзін канцэрт у Берасці пры падтрымцы каманды «МЕГА-ЁРШ». Канцэрт пройдзе ў рамках вялікага фолк-метал тура па гарадах Беларусі (афіцыйная старонка тура: https://vk.com/folk_tour). У ім возьмуць удзел такія банды як Omut, Sontsevorot, Folcore, Forodwaith, Znich і Cad Goddeu (афіцыйная старонка канцэрту ў Брэсце: https://vk.com/folk_tour_brest).

Старонка мерапрыемства «МЕГА-Ёрш 2»: https://vk.com/megaersh2
Старонка каманды «МЕГА-Ёрш»: https://vk.com/megaersh

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *