United World Colleges аб’яўляе конкурс стыпендый на навучанне ў каледжах Арменіі, Сінгапура, Нарвегіі.

  • для каго: абітурыенты
  • дзе: Арменія, Нарвегія, Сінгапур
  • калі: 2015-2017 гг.
  • фінансавыя ўмовы: стыпендыя
  • дэдлайн: 13/03/2015

Каледжы:

Навучанне вядзецца на ангельскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрыята.

Тэрмін навучання – 2 гады.

Узрост кандыдатаў – ад 16 гадоў на момант 1 верасня 2015 г.

Конкурс адбываецца ў 2 этапы.

Заяўка

  • эсэ на тэму “Ці веру я ў прагрэс” (2 старонкі А4 на ангельскай ці беларускай мовах),
  • копія ведамасці за бягучы навучальны год,
  • характарыстыка класнага кіраўніка,
  • копіі сертыфікатаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Заяўкі прымаюцца на эл. адрас [email protected], дэдлайн – 13 сакавіка 2015 г.

Паспяховыя кандыдаты атрымаюць запрашэнне на сумоўе.

Больш падрабязная інфармацыя па спасылцы.

Жадаеце даведацца болей? Чытайце расповеды беларускіх выпускнікоў Каледжа — Ягора Сурскага і Іллі Іллянкова.

14832_logo
adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]