Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Вышышына – пакінь беларускі след

Слаўны і ўпэўнены працяг трэнда вышымаек, вышымайткаў, вышызаплечнікаў ды вышыкубкаў.
Plakat_shina_1

Дарагія сябры! Каманда PRAS.by не можа ўседзець на месцы, калі вакол яе квітнеюць і множацца вышываныя елачкі і маечкі, гаманцы і гадзіннічкі. Мы набілі сабе татуіроўкі з арнаментам, але гэтага мала. Мы спім пад вышыванымі коўдрамі, але сон наш не спакойны. Бо місія студыі – несці беларушчыну ў масы. Таму сустракайце нашу кроплю ў хвалі мэйнстрыму: ад прадзедаў спакон вякоў да нашых дзён, лепшы разносчык вышыванасці і вышыватасці – яе вялікасць ВЫШЫШЫНА!

Сіла Ярылы і Пяруна, эстэтыка Яся і Яніны, хутка і смачна! Тое, аб чым даўно марылі раварысты, але не ведалі, дзе ўзяць. Тое, што снілі сапраўдныя беларусы, але не ведалі, што гэта ява. Традыцыйная вышыванка і гістарычная пагоня ў адным флаконе – старажытны арнамент на колах жалезнага каня. На экалагічна чыстай гуме пад адмысловым прэсам па запатэнтаванай тэхналогіі выплаўлены арнамент – «Знак сонца з крыжыкам». Plakat_shina_3

Гэты сімвал квітнеючай зямлі і нівы, які прыгожым адбіткам кладзецца на нашу родную зямельку падчас пакатушак, шматкрозь падвышаючы яе ўрадлівасць. Зімою “Вышышына” растоплівае снег і зберагае ад падзенняў, а летам сама вывозіць заблукаўшага раварыста дадому. Дзяўчатам становіцца млосна ад нясцерпнага жадання пакатацца на такім ровары, а ў хлапцоў хутчэй расце барада.

Plakat_shina_4pras.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *