У межах праекта галерыі “Ў” ArtPlatform адбылася лекцыя Міланы Драцэвіч, аднаго з самых вядомых спецыялістаў у галіне культурнай палітыкі.

IMG_5291

Даведка: Мілена Драгічэвіч Шэшыч — міжнародны эксперт у галіне культурнай палітыкі і менеджменту ў галіне культуры, кіраўнік секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы і менеджменту, прафесар і дэкан факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у Белградзе (Сербія).

Яна была дарадцам міністра культуры Рэспублікі Сербія (2006-2007) і працавала ў якасці эксперта ў шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку ЮНЕСКА, Савета Еўропы, Еўрапейскага культурнага фонду, Інстытута адкрытага грамадства, ENCATC, Marcel Hicter Foundation, Pro Helvetia і British Council. Прафесар Драгічэвіч Шэшыч з’яўляецца аўтарам 15 кніг і больш за 100 артыкулаў па шырокаму колу пытанняў, у тым ліку арт-менеджменце, культурнай палітыцы і міжкультурных адносінам. Мілена Драгічэвіч Шэшыч была ўключана ў больш як 50 праектаў у галіне культурнай палітыкі і кіравання ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, у дзяржавахс ЕС і іншых краінах Еўропы, Міжземнамор’я, Каўказа і Цэнтральнай Азіі і Індыі.

У “Прасторы КХ” 6 лютага прайшла лекцыя «Сучаснае мастацтва як каталізатар сацыяльных зменаў». Падобныя мерапрыемствы ўжо даволі даўно ладзяцца дзякуючы ініцыятыве тэатра “Крылы Халопа”, але супрацоўніцтва з галерэяй “Ў” адбылося ўпершыню.

IMG_5287

Арт-дырэктар галерэі “Ў”, Ганна Чыстасердава, перад лекцыяй адзначыла, што гэта першы візіт Міланы ў Беларусь і падобная лекцыя ўжо прайшла ў Менску. Таксама дапамагаў праводзіць лекцыю Аляксей Барсёнак з часопіса ART AKTIVIST.

Лекцыя Міланы Драгічэвіч тычылася балканскага рэгіёна ў 90-я гг. калі тэрыторыя былой Югаславіі перажывала цяжкі перыяд. З’явілася такая з’ява як “Мастацтва супраціву”, калі мастакі актыўна ўдзельнічалі ў сацыяльным і палітычным  жыцці грамадства. Адбыўся байкот нацыянальных культурных інстытуцый і замест іх мастакі ўжо Сербіі, Босніі і Герцагавіны, а таксама іншых караін, стваралі свае незалежныя платформы. У іх сучаснае мастацтва развівалася нават у такіх складаных палітычных умовах.

Мілана Драгічэвіч прыводзіла шмат цікавых прыкладаў прац мастакоў, якія звярталі ўвагу на вострыя сацыяльныя і палітычныя праблемы гэтага рэгіёна ў канцы ХХ-пачатку ХХІ стагоддзяў у Балканскім рэгіёне.

IMG_5311

Лекцыя скончылася ёмістай цытатай Ханны Арэндт “Аб’екты, ідэалы — становяцца толькі тады значнымі, калі існуюць ў кантэксце сацыяльных адносін”.

Але на гэтым мерапрыемства не скончылася. Слухачы задавалі актуальныя пытанні і ўдзельнічалі ў дыскуссіі, а пасля шчыра падзякавалі за лекцыю і павіншавалі з днём народзінаў.

IMG_5297 IMG_5300 IMG_5308  IMG_5322 IMG_5327 IMG_5330 IMG_5332 IMG_5333

 

[supsystic-social-sharing id="1"]