Серыя відэаролікаў «Культура пачынаецца з цябе» папаўняецца новымі сюжэтамі і трапляе ў Сеціва, на старонкі сацыяльных сетак і буйных СМІ.

У новым відэа «Экалогія пачынаецца з цябе» на плячах людзей з’яўляюцца пакеты са смеццем, якія з цягам часу становяцца толькі цяжэй, а людзі працягваюць цягнуць іх на сабе, нават не заўважаючы гэтага.

Ініцыятыва ладзіцца Майстэрняй сацыяльнага кіно, якая была створана, каб рабіць грамадскія праблемы Беларусі і варыянты іх рашэння больш нагляднымі. Майстэрня звярнулася да беларускага бізнеса, каб разам стварыць добрую сацыяльную рэкламу. Стваральнікі відэа ўдзячныя за падтрымку праекта мабільнаму аператару Velcom, інтэрнэт-правайдэру «Атлант Тэлекам», кaмпаніі «Хенкель Баўтэхнік».

Усе папярэднія іміджавыя ролікі – «Яднай у сабе культуру!», «Мова пачынаецца з цябе», а таксама новае відэа «Экалогія пачынаецца з цябе» – аўтары плануюць паказаць шырокай аўдыторыі на тэлебачанні.

news.tut.by

[supsystic-social-sharing id="1"]