Удзельнікі фестываля дзякуючы кампаніі “У Беларусь і Еўропу-БЕЗ ВІЗЫ” дазналіся шмат карыснага пра падарожжа.

AwCtYRg4Wnk

“Самаход” здзівіў разнастаюнасцю лектараў і тэм. Усё пачалося вялікім майстар-классам для журналістаў ад партала пра вандроўкі travelling.by. Слухачы даведаліся, што трэба рабіць каб знайсці сапраўды якасны і цікавы матэрыял. Таксама журналіст павінен быць непадкупным і дбаць пра бяспеку будучых турыстаў.

Наступным сваю дзейнасць прэзентавала асветніцкая ўстанова “Аазіс”, якая адначасова з’яўлялася і партнерам фестываля. “Аазіс” падказаў як з дапамогай актыўнасці ўбачыць свет.

З 13:30 пачалася інфармацыйная частка непасрэдна пра танныя падарожжы. Розныя лектары распавялі пра свой вопыт і давалі карысныя парады слухачам. Калі ўважліва слухаць усіх, то можна было даведацца як за 15 $ у дзень наведаць некалькі краін Еўропы.

Не менш цікавым і тым больш карысным было пытанне віз. Кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ” распавяла апошнія навіны візавага пытання і пераканала прысутных чаму візы не патрэбны. Дазнацца болей пра візы можно на сайце novisa.by.

Каб усё што больш жвава валанцёры кампаніі разыгралі некалькі падарункаў ад “БЕЗ ВІЗЫ”. Закрыццё фестываля адбылося на вул. Маякоўскага 46-1 і ўсе жадаючыя маглі паслухаць акустыку ад B:N.

Спадзяемся, што гэта не апошні фестываль ад кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ” і берасцейцы стануць вандраваць яшчэ больш.

“Фестиваль очень понравился. Молодцы. Было интересно про вело. Ну и я в горы собираюсь, поэтому горная темка была близка 🙂 Хотелось бы больше услышать про велопутешествия по Беларуси. А то слушать про то как добраться до Пущи в Бресте было не совсем интересно.»

“Спасибо организаторам фестиваля мобильности «Самоход» — мой воскресный день прошел не зря!!!) Приятно было находиться в непринужденной обстановке, грызть печеньки, получать призы за ответы увлекательной викторины и при этом узнать полезную информацию о том, как спланировать свое бюджетное, увлекательное и насыщенное путешествие.”

“Такія фестывалі даюць магчымасці моладзі знайсці магчымасці танных вандровак. Трэба набіраць досвед, таму такія мерапрыемствы карысны. Таксама гэта ўнікальнае мерапрыемства для Берасця. Хацелася б болей паслухаць звычайных вандроўнікаў якія падобным шляхам атрымалі інфармацыю пра танныя падарожжы.”

1XWfCKremH4 4L2yePwEz5E 6krP7BXMaBQ 9ahtTfhfnhU 9LW40OZ-sDU AwCtYRg4Wnk GxwJ5rKI3VI NVEk25pauaM O7YExSELBp0 OjzoBMbwujM s2P9FNXp1iw TWcW6ZhIr8k UqQxcfhm6vU v_DnIa63SJw wTabCvpwYfs yqBINP1jB6c [supsystic-social-sharing id="1"]