Прадметы, якія выкладаюцца ў беларускіх ВНУ, падаюцца нам абсалютна звычайнымі. Возьмем, напрыклад, эканамічную тэрыю, вышэйшую матэматыку ці філасофію, — нічога асаблівага. Але ж ёсць ў свеце курсы, якія нам пададуцца нечым неверагодным. Яны таксама выкладаюцца студэнтам разам з філасофіяй і матэматыкай. Прапануем пазнаёміцца з самымі незвычайнымі прадметамі ва ўніверсітэтах свету!

“Рабі сэлфі правільна”

У Лонданскім каледжы для студэнтаў прапанаваны курс па тым, як правільна рабіць сэлфі. Сэлфі ў курсе называецца мастацтвам, а студэнты па завяршэнні курса могуць стаць кваліфікаванымі сэлфі-мэйкерамі. Цягам курса студэнты аналізуюць свае здымкі, зробленыя раней, а таксама здымкі розных селебрыці і сваіх аднагрупнікаў.

ni-lo2

Кляновы сіроп: ад А да Я

Такі курс прапаноўваецца студэнтам універсітэта Альфрэд. Вы даведаецеся не толькі пра гісторыю ўзнікнення кляновага сіропа, але і навучыцеся яго гатаваць.

Матэматыка вулічных баёў

МІТ-універсітэт вядомы на ўвесь свет. Разам з сур’ёзнымі прадметамі там выкладаюць аналіз боек з дапамогай матэматыкі. Відаць, матэматыка можа быць карыснай не толькі для вылічэння інтэгралаў.

Як перамагчы ў конкурсе прыгажосці

У Аберлінскім каледжы прыгажунь і прыгажуноў навучаць не толькі радаваць сваёй прыгажосцю знаёмых людзей, але і выйграваць міжнародныя конкурсы.

Курсы эльфійскай мовы з “Уладара кольцаў”

Мы заўсёды кажам пра тое, як важна валодаць замежнымі мовамі. Але калі вам нецікава вучыць нямецкую ці гішпанскую, Вісконсінскі ўніверсітэт прапануе курсы мовы эльфаў. Наперад за ведамі!

2112-610x360

Поле для гольфа

У гольф можна не толькі гуляць, а навучацца даглядаць газон і будаваць пасткі з пяску. Гэтаму вучаць у Тарлетонскім дзяржаўным універсітэце.

Скнарнасць або жыццё на даляр у дзень

Універсітэт Альфрэд вучыць сваіх студэнтаў ашчаджаць і пераносіць цяжкія эканамічныя часы.

Падводнае пляценне кошыкаў

Здагадацца, для чаго Рыд-каледж ладзіць гэты курс для сваіх студэнтаў, даволі цяжка. Але ж ён існуе, а значыць попыт на яго таксама ёсць!

Тактыка гульні ў StarCraft

Многія лічаць, што гульні – гэта шкода і марная страта часу. Але толькі не ў Каліфарнійскім універсітэце! Там студэнтаў навучаюць, як правільна гуляць у StarCraft і станавіцца чэмпіёнамі.

Філасофія Тупака Шакура

Гэта вам не Гегель і Ніцшэ! У Вашынгтонскім універсітэце вы можаце вывучаць гангста-рэп Тупака праз прызму эстэтыкі.

1212-610x360

Дзіўны свет мыльных бурбалак

Студэнты Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута ведаюць, што сапраўды крута. Бурбалкі – гэта крута. Таму яны арганізавалі факультатыў па бурбалках.

Лазіць па дрэвах

Толькі нешматлікія абраныя ўсведамляюць важнасць хуткага і эфектыўнага лажання па дрэвах. Да гэтых нешматлікіх можна аднесці і студэнтаў Карнэльскага ўніверсітэта.

Невыносная беласць Барбі

У Заходнім каледжы ёсць факультатыў, дзе падчас заняткаў выкарыстоўваецца Барбі, каб праводзіць дыскусіі аб палавой, расавай і сацыяльнай справядлівасці.

Мастацтва прысутнасці

Ходзяць чуткі, што ў Цэнтральным універсітэце можна атрымаць залік па гэтым прадмеце толькі за тое, што вы на яго прыйшлі 🙂

Як вы маглі заўважыць, універсітэтам Беларусі яшчэ ёсць куды імкнуцца ў арыгінальнасці і разнастайнасці прадметаў!

adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]