1 лютага ў межах фестывалю мабільнасці “Самаход” на брэсцкай пляцоўцы “Прастора КХ” адбудзецца бясплатныя серыя лекцый і прэзентацый на тэму танных падарожжаў.

Чаму не трэба ўспрымаць візы як перашкоду для вандровак і што неабходна абавязкова ведаць пра іх?

Як спланаваць танную, але займальную і насычаную падзеямі вандроўку?

Што неабходна мець на ўвазе, арганізуючы пешыя паходы і туры на роварах па Еўропе?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце даведацца на першым у Брэсце, але чацвёртым увогуле фэсце “Самаход” 1 лютага на брэсцкай пляцоўцы “Прастора КХ” (вул. Халтурына 2/1).

“Самаход” пачнецца з майстар-класа для travel-журналістаў, якія толькі пачынаюць свой шлях па свеце турыстычных артыкулаў. Аповед будзе дапоўнены гісторыямі з асабістага досведу спікераў і практычнымі заданнямі. Самыя актыўныя ўдзельнікі змогуць паспрабаваць свае сілы на партале Novisa.by.

Наступныя лекцыі мерапрыемства будуць прысвечаны візавым пытанням і танным вандроўкам па Еўропе (ад пешыхда роварных).

Праграма фестывалю:

12:00 Майстар-клас для travel-журналістаў ад экспертаў партала пра вандроўкі Traveling.by.

13:30Прэзентацыя ад “Аазіс” — “Праз актыўнасць да вандровак”.

14:00 Лекцыя “Трэкінг і пешыя вандроўкі” ад арганізатара пешых паходаў, гіда-правадніка: выбар маршруту, спецыфіка розных краін, падрыхтоўка.

15:00 Лекцыя “Велавандроўкі” ад кампаніі “За вело Брест”: перасячэнне мяжы на ровары і асаблівасці гарадскіх прастораў Польшчы.

15:30 Прэзентацыя тура “BY-bicycling poetry trip” і карысныя парады для велавандроўнікаў.

16:00Прэзентацыя кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” (Novisa.by): візы не перашкода вандроўкам!

17:00 Лекцыя “Танныя вандроўкі: lowcost пералёты і couchsurfing” ад заснавальніка сайта Think-differ.by.

Закрыццё фестывалю адбудзецца паадрасег. Брэст, вул. Маякоўскага 46-1. Усіх удзельнікаў чакае музычны падарунак ад гурта :B:N:.

“Самаход” — гэта фестываль кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”, які ладзіцца з 2012 году (фестываль штогод праводзіўся ў Мінску, сёлета ўпершыню адбудзецца ў Брэсце).

Майстар-клас, гутаркі з экспертамі і шмат іншых цікавых сюрпрызаў чакаюць наведвальнікаў фэстывалю 1 лютага ў Брэсце на брэсцкай пляцоўцы “Прастора КХ” (вул. Халтурына 2/1).

Уваход вольны.

Кава, гарбата і печыва – за кошт арганізатараў.

“Самаход у Брэсце” у сацыяльных сетках:

Novisa.by

VK

FACEBOOK

Twitter

Vw_lTpYccZ4 [supsystic-social-sharing id="1"]