ладзіць вельмі шмат праектаў для беларусаў. На тэрыторыі заходняй суседкі праводзяцца Erasmus+ абмены, стажыроўкі і навучальныя візіты.

gdynia_1

Найбольш папулярныя дзве праграмы: Study tours to Poland і Study Visits in Gdynia, якія праводзяцца прыкладна ў адзін час і на падобных умовах. Але калі STP адбываюцца ў розных гарадах Польшчы, то SViG заўсёды прымаюць гасцей у Труймясце.

Праграма праводзіцца чатыры разы на год: два разы восенню і двойчы увесну. Ладзіцца яна намаганнямі гдыньcкай арганізацыяй Centrum Wspolpracy Molodziezy. Працоўная мова праекту – руская, таму звычайна на яе падаецца шмат удзельнікаў. Study Visits in Gdynia прымаюць удзельнікаў з Украіны, Беларусі, Малдовы і РФ (Калінінградская вобласць).

Колькі слоў пра сам горад Гдыня. Ён уваходзіць у склад Труймяста (Trójmiasto) – агламерацыі ў Паморскім ваяводстве Польшчы, якая складаецца з Гданьску, Сопату і Гдыні. Гдыня – самы малады горад агламерацыі, статус горада яна набыла 88 гадоў таму і не мае шмат славутасцяў на сваёй тэрыторыі. Гэта горад-порт, які асноўны даход мае з верфі. Існуе нават прымаўка: “За прыгажосцю трэба ехаць у Гданьск, за весялосцю ў Сопат, а за грашыма – у Гдыню”. Сапраўды, Гдыня – горад бізнэсу, вельмі сучасны і добра абсталяваны.

Запоўніўшы заяўку, я не чакала шмат чаго, бо чула, што звычайны конкурс на праект – прыблізна 1500 чалавек на 30 месцаў. Таму ўявіце маю радасць, калі я прайшла спачатку на другі этап адбору, дзе трэба было прэзентаваць свой уласны праект. Цяжка апісаць радасць, якую я адчула, пабачыўшы сваё прозвішча ў спісе тых, хто ўсё ж такі трапіў на саму праграму.

gdynia_2

Разам са мной былі адабраныя яшчэ 12 чалавек: 2 беларуса (не ўключаючы мяне), 2 малдаванкі і 8 украінцаў. Усе ўдзельнікі вылучаюцца сваёй актыўнай грамадскай пазіцыяй у жыцці. Так, сярод нас былі і старшыні мясцовых рад, і стваральнікі студэнцкіх таварыстваў, арганізатары English speaking club, валанцёры пазаўрадавых арганізацый і журналісты. Нам цікава было даведацца пра досвед Польшчы, якім чынам яна пераадольвала наступствы сацыялізму і перабудоўвала эканоміку на новыя рэйкі.

Праграма візіту вельмі насычаная. Гэта сапраўды навучальны візіт. З 10 да 19 гадзін мы мелі спатканне з прадстаўнікамі розных інстытуцый горада Гдыня. Праз гэтыя спатканні мы атрымоўвалі ўяўленне, як функцыянуе сістэма кіравання ў Польшчы, як можна распачаць уласны бізнэс, што ўяўляе сабой сістэма студэнцкага самакіравання і нават пазнаёміліся з першым дэпутатам Еўрапейскага парламенту з Усходняй Еўропы, які прызнаў сябе прадстаўніком ЛГБТ-руху,- Робертам Бедронем. За 11 дзён візіту мы мелі магчымасць прасачыць, як змянялася Польшча з моманту пачатку дзейнасці Салідарнасці і да сёння. Бачна, што арыентыр на Заходнюю Еўропу шмат даў палякам: дарогі ў краіне цудоўныя, інфраструктура вельмі развітая, ды стасункі ў грамадстве знаходзяцца на якасна іншым узроўні, чым у краінах СНД.

Вучобай адной сыты не будзеш, таму на выходных мы ездзілі глядзець на Гданьск і Сопат – іншыя гарады агламерацыі. Яны розныя, але прывабныя па-свойму. Гданьск захапляе сваёй прыгожай архітэктурай і памерамі, а Сопат – цішынёй і спакоем. Калі на праекце збіраюцца чатыры нацыі – як ж тут абысціся без міжкультурнага вечара? Кожная нацыя паказала сваю краіну і культуру найлепшым чынам! Мы танчылі малдаўскую хору, спявалі украінскія песні і гулялі ў беларускі ручаёк. Напэўна, гэта быў самы яскравы і вясёлы вечар за ўвесь візіт.

Study Visits in Gdynia далі мне незабыўны і ўнікальны вопыт. Гэта і асэнсаванне новых шляхоў для развіцця Беларусі, і разуменне, што яго магу зрабіць, каб палепшыць жыццё ў маёй краіне, любоў да Польшчы і новых сяброў. Едзьце на Study Visits in Gdynia, гэты праект зменіць вашае жыццё.

gdynia_3

adukacyja.info