Больш за 100 маладых твараў Берасця сабраліся пад адным дахам царквы “Выратаванне” разам з моладзевым клубам USee у апошнія дні адыходзячага 2014 года. Столькі моладзі ў адным месцы я не бачыла даўно. Можа толькі на берасцейскіх музыкальных імпрэзах тыпу Men’s Fest, X-star ці Горад святла.

Распавяду пра вечарыну з нязвычайнай назвай – Нечароўныя Каляды, у нязвыклым месцы з музычнымі імправізаванымі кавярамі ад моладзі, спектаклем на калядную тэматыку і цёплай атмасфернай вечарынай.

Для чараўніцтва неабходна дзве ўмовы – гэта асаблівае месца і чараўнік, падкрэсліў вядучы імпрэзы Сяргей Сярэдзіч.

IMG_0242 copy

Даведка: Сяргей Сярэдзіч больш за ўсё вядомы берасцейцам па музыкальных імпрэзах X-star 2013 і Горад святла, дзе граў ролю вядучага.

Адзін з заснавальнікаў моладзевага клуба USee і галоўны герой спектаклю Цімафей тлумача:

Звычайна Каляды асацыіруюцца з чараўніцтвам, асабліва, калі ты маленькі. Цікавы працэс упрыгожвання ялінкі, агеньчыкі і падарункі ствараюць атмасферу свята. Але ўжо дарослым ты губляеш чароўныя пачуцці. Галоўная думка, якую мы ўклалі ў назву імпрэзы – ні ялінка, ні камін, ні мандарыны і іншыя знешнія атрыбуты ствараюць калядны настрой. Пры гэтым, мы ведаем, яны радуюць і вока, і страўнік. А штосьці ці хтосьці, асаблівы чараўнік.

Пад час спектаклю кожны з прысутнічых даведаўся, што ролю асаблівага чараўніка грае Ісус Хрыстос.

Героі спектаклю – гэта чатыры хлопца (Роберт, Марк, Давід, Ваня) і дзяўчына Эма. Усе яны з’яўляюцца ўдзельнікамі клуба USee.

IMG_0339 copy

Даведка: моладзевы клуб USee – хрысціянская моладзь царквы “Выратаванне”. Кампанія сяброў, якія маюць жаданне паказаць, як магчыма весела, крэатыўна бавіць час.

Напрацягу гадзіны чараўніцтва героі падымалі сур’ёзныя пытанні, разважалі паміж сабою і шукалі рашэнне праблем:

  • выхаванне сучаснай моладзі:

“…схавалі галаву ў кампутары і іншыя гаджэты…”
“…калі прыдумалі друкарскі станок, ужо пайшло штосьці не так..” (разважаюць героі)

  • зруйнаванне дамоў, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Берасця.

Асабліва гэта пытанне не давала спакою. Улады збіраліся зруйнаваць дом, дзе жылі героі. Галоўнай мэтай было вызначыць год пабудавання. Калі дом пабудаваны да 1955 году – гістарычная каштоўнасць і зруйнаваць не мажліва. Каб знайсці адказ рабяты пытаюць у Гугла, у старой суседкі, шукаюць кнігу рэгістрацыі будынкаў. На шляху пошуку паўставала пытанне рэлігіі і веры, схлусіць ці сказаць праўду. Заўсёды ў кнігах, спектаклях, апавяданнях і нават жыцці існуе герой, які грае супраць правіл. У нашым выпадку – Роберт. Ён не хоча, каб дом зруйнавалі, дзе жывуць яго сябры і падкладвае ў кнігу старонку, вельмі падобную да іншых. На ёй напісана, што дом пабудаваны да 1955 года. Маленькая хлусня ва імя блага. 

  • помста бацьку.

Сябр дзяцінства Марк даведваецца, што Роберт прыехаў да яго, каб адпомсціць бацьку, а не змірыцца з ім. Свайго сябра Роберт называе “полицией нравов”. Чаму, спытаеце вы? Марк напрацягу імпрэзы быў унутраным голасам сумлення Роберта. Падказваў правільны напрамак жыцця праз рэлігійныя погляды, распавядаў як Ісус Хрыстос змяніў яго жыццё і светапогляд. Быць моцным характарам і па жыцці: кантраляваць свае жаданні ці патураць сваім жаданням? Пытанне, якое задае Марк свайму сябру.

Роберт ад’язджае з нічым, але набывае намнога больш – сапраўднага чараўніка ў сэрцы. Пакідае ліст са словамі: “Я паспрабую.”

Мне як журналісту, канешне, было цікава пагутарыць з акторамі, дазнацца пра самыя цікавыя моманты іх жыцця.

Цімафей Барысюк (на сцэне герой Марк) і Дзіма Кухарчук (герой Роберт).

IMG_0373 copy

Хлопцы ў жыцці стрыечныя браты і сябры з дзяцінства. Цімафею – 20 год, студэнт (займаецца візуальным дызайнам), а Дзіме – 23 гады, скончыў універсітэт (спецыяльнасць – міжнародныя зносіны). Адны з заснавальнікаў моладзевага клуба USee у 2009 годзе.

Першая сутсрэча клуба праходзіла яшчэ ў Доме культуры прафсаюзаў, у малым залі. Гэта быў 2009 год і мы былі ўжо USee – узгадвае Дзіма.

Чаму USee: U – ты, See – бачыш (разумееш). Мы жадаем, каб людзі ўбачылі свет такім, як бачыць яго моладзь USee – тлумачыць Цімафей.

Не магла не спытаць у хлопцаў адкуль столькі моладзі ў клубе, што іх вабіць у USee?

Дзіма, усміхаючыся, адказвае, што гэта не максімальная колькасць, бывала і болей моладзі. Клуб USee – гэта альтэрнатыва сучасным начным клубам, у якіх няма асноўнай ідэі. Толькі забавы, атрыманне задавальнення і не болей. Наш клуб – гэта плляцоўка, дзе моладзь знаёміцца, размаўляе, паказвае свае светапогляды і г. д.

Цімафей тлумачыць, што ніякім піярам клуб не займаецца. Звычайна пра тэматычныя сустрэчы, імпрэзы людзі даведваюцца праз сваіх сяброў. Калі прыходзяць новыя твары, мы робім усё, каб зацікавіць моладзь. Ёсць людзі, якія дакладна раз на месяц наведваюць імпрэзы USee.

Ідэі імпрэз: адкуль узнікаюць тэмы, назвы? Напрыклад: “Нерожденные в СССР”, “О лени” і г. д.

Трэба быць у рытме моладзі і адпавядаць запросам. Мы маладыя хлопцы і знаходзімся ў гэтым рытме і гэта наш плюс.
Цімафей распавядае, што ў клубе ёсць і тэматычныя сустрэчы ў выглядзе гульні (калі людзей паменш, прыкладна чалавек 50). У асноўным удзельнічае кожны прысутнічы.

Пра імпрэзы, арганізаваныя клубам USee, можна даведацца ў суполцы: USee і пры жаданні стаць удзельнікам.

 Аўтар тэксту: Наталля Гарайкіна

Фотарэпартаж з імпрэзы ад Надзеі Таўрэль:

[supsystic-social-sharing id="1"]