Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Горад Гдыня ізноў запрашае да сябе беларускую моладзь на бясплатныя навучальныя візіты

«Навучальныя візіты ў Гдыні» – праект, у рамках якога маладыя людзі з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі (Калінінградская вобл.) могуць наведаць Гдыню ў фармаце двухтыднёвай навучальнай паедзкі.

Арганізатары анансуюць патэнцыйным удзельнікам, што навучальныя візіты дадаць магчымасці:

  •     пазнаёміцца з Польшчай — упершыню альбо бліжэй,
  •     даведацца пра адміністратыўную і адукацыйную сістэмы,
  •     пабачыць уладу, бізнэс і СМІ праз розныя пункты гледжання,
  •     наведаць дзяржаўныя і грамадскія ўстановы,
  •     зразумець практычую дзейнасць ў польскіх арганізацыях,
  •     адчуць польскую культуру і гісторыю,
  •     вывучыць трохі польскай мовы праз жывыя размовы.

Фундатар праекту — гарадскі савет горада Гдыні.

Профіль удзельнікаў навучальнага візіту:

  •     ўзрост 18+
  •     актыўныя і ініцыятыўныя
  •     студэнты, грамадскія актывісты і прадстаўнікі мясцовых НДА
  •     грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі
  •     (толькі жыхары Калінінградскай вобл.)
  •     вольна валодаюць рускай мовай

Мэта праекту — паказаць дэлегатам развіццё Польшчы ад моманту падзення камунізму да ператварэння ў паўнавартасную еўрапейскую краіну.

Праграма навучальнага візіту складаецца з нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і іншымі актывістамі, што дазваляе ўсталяваць жывыя зносіны, задаць шматлікія пытанні і паглядзець знутры на дзейнасць розных устаноў.

Удзельнікам прапануецца ў рамках праекту:

  •     пакрыццё коштаў праезду да Гдыні і вяртання дамоў
  •     пражыванне ў інтэрнаце і харчаванне
  •     усе выдаткі, звязаныя з мерапрыемствамі праграмы
  •     падтрымка ў атрыманні шэнгенскай візы

Працоўная мова праекту — руская. Падача заявак і ўдзел у візыце — бясплатныя.

Вясной 2015 года запланаваны адзін навучальны візіт ў Гдыні ў датах:

20 красавіка – 1 траўня 2015 г.

Кандыдаты павінны запоўніць анкету-заяўку праз форму Google: http://goo.gl/SyNSTw

Апошні тэрмін прыёму заявак: 31 студзеня 2015 г.

«Цэнтр супрацоўніцтва моладзі» (Centrum Współpracy Młodzieży) ў Гдыні – польская недзяржаўная і незалежная арганізацыя, якая працуе з моладдзю, лідарамі грамадскіх арганізацый і моладзевых груп у Польшчы ды іншых краінах. Галоўная місія Цэнтру — падтрымка развіцця дэмакратычнага і адкрытага грамадства як у Польшчы, так і за яе мяжой.

generation.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *